Авіяўдары па Мэкэле (2021)У перыяд з 18 па 28 кастрычніка 2021 года Ваенна-паветраныя сілы Эфіопіі, падчас «апошняга наступлення» ў Тыграйскім канфлікце, здзейснілі серыю авіяўдараў па горадзе Мэкэле. Падчас бамбардзіровак 14 чалавек загінулі[1][2] (1 супрацоўнік Mesfin Industrial Engineerin і 3 непаўналетнія жыхары горада, 10 невядомых), яшчэ 29 чалавек атрымалі раненні[1]. Гэтыя бамбардзіроўкі адбыліся, калі ўрадавая армія знаходзілася пад ціскам паўстанцаў у раёне Дэсэ[3]. Бамбардзіроўкі18 кастрычніка ўрадавая авіяцыя нанесла два ўдары па горадзе[4]. Першая бамбардзіроўка адбылося на ўскраіне горада каля цэментнага завода, дзе загінулі трое непаўналетніх[5]. Другі ўдар быў нанесены па цэнтральных раёнах каля гасцініцы «Планета». Гатэль і бліжэйшыя будынкі, у тым ліку прадпрыемства Mesfin Industrial Engineering, атрымалі пашкоджанні. Адзін інжынер загінуў[6]. Яшчэ дзевяць чалавек атрымалі раненні[5]. Таксама бамбардзіроўкам падвергнуўся мясцовы рынак[7]. Самалёты наносілі ўдары з вялікай вышыні, бо ў горадзе дзейнічала супрацьпаветраная абарона паўстанцаў[8]. 20 кастрычніка Mesfin Industrial Engineering зноў падвергнулася авіяўдару[9]. 21 і 22 кастрычніка бамбардзіроўкі працягваліся. Гэтым разам пад удар трапіў галоўны кампус універсітэта Мэкэле і аэрапорт. Падчас бамбёжкі на ўзлётна-пасадачную паласу сядаў самалёт гуманітарнай місіі ААН. Дыспетчарская вышка аэрапорта змагла своечасова праінфармаваць пілотаў, каб рэйс вярнуўся ў Адыс-Абебу без пашкоджанняў. Пасля гэтага ААН адмяніла далейшыя гуманітарныя рэйсы ў Мэкэле[8]. 28 кастрычніка ўлады аднаўляюць авіяналёты. Паводле заявы ўрадавай інфармацыйнай службы, ударам падвергнулася прадпрыемства Mesfin Industrial Engineering, якое абслугоўвала вайсковую тэхніку САТ. Між тым тэлебачанне Тыграя перадало, што бамбардзіроўка прыйшлася па жылым раёне паблізу каледжа. Тэлеканал Tigrai TV прадэманстраваў кадры авіяўдару, на які наносіць беспілотны лятальны апарат. Паведамлялася пра 10 загінулых, яшчэ 20 паранены[10]. Ідэнтыфікаваныя ахвярыІдэнтыфікаваны трое забітых 18-га чысла дзяцей, гэта два браты і іх стрыечны брат: Місгана Лілай Нігусе (12 гадоў), Абель Лілай Нігусэ (14 гадоў), Медхані Хадгу (9 гадоў). Інжынэр Зэмарыям Кідане (32 гады), які працаваў на кампанію Mesfin Industrial Engineering, быў цяжка паранены і памёр ад ран 22-га[2]. НаступствыПершы час бамбардзіроўкі адмаўляліся афіцыйнымі ўладамі[6], але пазней урад прызнаў, што авіяцыя здзейсніла серыю налётаў на горад[11]. Як паведаміла Ethiopian Press Agency, авіяўдары былі нанесены па сродках масавай інфармацыі і камунікацыйным абсталяванні, якім карысталіся паўстанцамі[11]. Са слоў прадстаўніка НФВТ Гетачу Рэда, мэтай нападаў з’яўляліся мірныя жыхары. Ён адзначыў, што 18 кастрычніка (панядзелак), дзень першай бамбардзіроўкі, з’яўляецца рынкавых днём у Мэкэле, што цягнула за сабой масавае скопішча людзей на кірмашах[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia