Расследаванне АКПЧН па Тыграі12 мая 2021 года Афрыканская камісія па правах чалавека і народаў заснавала Камісію па расследаванні сітуацыі ў Тыграйскім рэгіёне (англ.: Commission of Inquiry into the situation in the Tigray Region), у сферу дзейнасці якой увайшло расследаванне выпадкаў парушэнняў правоў чалавека падчас Тыграйскага канфлікту. СтварэннеНа падставе рэзалюцыі 482 ад 12 мая 2021 года АКПЧН сфармавала камісію для расследавання грубых парушэнняў правоў чалавека падчас ваеннага канфлікту ў эфіопскім рэгіёне Тыграй. Камісія атрымала трохмесячны мандат з магчымасцю даўнейшага падаўжэння. На разгляд арганізацыя ўзяла выпадкі пазасудовых пакаранняў смерцю грамадзянскіх асоб і сексуальнага гвалту, збіраючы доказы, выяўляючы злачынцаў, вызначаючы асноўныя прычыны, прадстаўляючы вынікі і выносячы рэкамендацыі па прадухіленні парушэнняў правоў чалавека[1]. У жніўні 2021 года камісія была падоўжана яшчэ на тры месяцы[2]. МесцазнаходжаннеШтаб-кватэра камісіі знаходзілася ў Банжуле (Гамбія). У Эфіопію ажыццяўляліся пастаянныя паездкі[1][3]. СруктураСтаршынёй камісіі стаў Рэмі Нгой Лумбу, намеснік старшыні АКПЧН[4]. Разам з ім у першапачатковы склад былі ўключаны Мая Сахлі-Фадэль, Хатэм Есаем, Марыя Тэрэза Мануэла і Мадфорд Захар Мванденга[1]. Камісія атрымала права прыцягваць судова-медыцынскіх экспертаў, экспертаў па правах чалавека або іншых экспертаў у якасці дадатковых членаў[1]. У жніўні 2021 да арганізацыі далучыліся Фатса Угуэргуз, Саята Майга і Люсі Асуагбор[5]. СправаздачаУ верасні 2021 года старшыня камісіі Рэмі Нгой Лумбу заявіў, што справаздача камісіі будзе апублікаваная да канца года[6]. Станам на лета 2023 года справаздача так і не была прадстаўлена[7]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia