Авіяўдар па Дэдэбіце

Карта мясцовасці. Авіяўдары пранумараваны ў парадку іх нанясення.      Школьны будынак      Намёты      Месцы траплення бомб      Дрэвы      Іншыя будынкі      Дарога

Падчас Тыграйскага канфлікту 2020—2022 гадоў апоўначы 7 студзеня 2022 г. (на праваслаўнае Раство) ВПС Эфіопіі нанеслі авіяўдар па лагеры для ўнутрана перамешчаных асоб у пачатковай школе горада Дэдэбіт. У выніку нападу загінулі ад 56 да 59 чалавек, яшчэ як мінімум 30 атрымалі раненні.

Сітуацыя

У лістападзе ў 2021 годзе ў Дэдэбіце ўтвораны лагер для ўнутрана перамешчаных асоб[1]. На канец месяца ў ім знаходзілася 3463 чалавекі. 15 снежня ў Дэдэбіт прыбыла яшчэ 4000 бежанцаў з Заходняга Тыграя[2][3].

Авіяўдар адбыўся прыкладна пасля вываду ў снежні 2021 годавойск САТ з вобласці Амхара[4].

7 студзеня, перад авіяўдарам, урад вызваліў шэраг палітычных зняволеных, у тым ліку членаў НФВТ, сярод якіх сузаснавальнік партыі Себхат Негу і былы прэзідэнт рэгіёна Тыграй Абай Велду[5][6]. Эфіопскі ўрад публічна выказаў жаданне пакласці канец баявым дзеянням, а прэм’ер-міністр Абій Ахмед заявіў, што ён імкнецца да «ўсеаб’яднанага нацыянальнага дыялогу»[7][8].

За некалькі дзён да авіяўдару некаторыя жыхары лагера заўважылі, што над горадам кружыў беспілотнік[9].

Авіяўдар

З 7 па 14 студзеня Узброеныя сілы Эфіопіі правялі кампанію авіяўдараў і бамбардзіровак па тыграянскіх паселішчах, у выніку якіх загінулі як мінімум 108 чалавек і 75 атрымалі раненні. Большая частка ахвяр[10] прыпала на часовы лагеры для ўнутрана перамешчаных асоб, размешчаны ў пачатковай школе Дэдэбіта. Удар нанесены позна ўначы, недзе паміж 23:00 і 00:00[11][12][13].

У той дзень баявы беспілотнік скінуў на лагер тры бомбы з лазерным навядзеннем[14]: першая бомба трапіла ў галоўны школьны будынак, прабіўшы дах; другая была скінута каля галоўнай брамы, забіўшы людзей, якія спрабавалі ўцячы; трэцяя бомба ўпала на паўночны ўсход ад месца, дзе была скінута першая. Ад апошняй ахвяр не было[15].

У выніку авіяўдару загінула ад 56 да 59 чалавек[16]. На месцы загінулі прынамсі 53 чалавекі, 15 з іх — дзеці (самы малодшы — аднагадовае немаўля); усе яны былі былымі жыхарамі Хумеры (Заходні Тыгрэй). Яшчэ трое пазней памерлі ад атрыманых траўмаў у бальніцы агульнага профілю Шыр-Сухул. Выжылыя і гуманітарныя работнікі адзначалі, што было цяжка вызначыць дакладную колькасць загінулых, бо некаторыя целы згарэлі дашчэнту або былі разарваны на часткі[3][17].

Па меншай меры ад 30 да 46 чалавек атрымалі раненні[11][18][3]. Прадстаўнік бальніцы Мэкэле заявіў, што колькасць пацярпелых дасягала 126[19][20].

Расследаванні

Следчыя з Human Rights Watch і ААН не знайшлі доказаў выкарыстання Дэдэбіта ў ваенных мэтах баевікамі, а выжылыя заявілі, што не бачылі паўстанцаў або ваеннай тэхнікі паблізу лагера[3][21].

Беспілотнік, магчыма, быў набыты ў Турцыі, бо ў якасці боепрыпасаў былі выкарыстоўваныя ракеты MAM-L, якія ўжываліся выключна для турэцкага Bayraktar TB2[22][23][24][25]. Верагодна, дрон прыбыў з аэрапорта Бахр-Дар у рэгіёне Амхара, які быў найбольш верагодным месцам узлёту. Аэрапорт размешчаны за 278 км на поўдзень ад Дэдэбіта. Ён быў адзінай базай, якая знаходзілася дастаткова блізка, каб TB2 здзейсніў рэйд на горад[18].

24 сакавіка 2022 года арганізацыя Human Rights Watch звярнулася да ўрада Эфіопіі з просьбай расследаваць авіяўдар, назваўшы яго «верагодным» ваенным злачынствам[3]. Следчыя Міжнароднай камісіі экспертаў па правах чалавека па Эфіопіі адзначылі, што эфіопскія вайскоўцы «парушылі прынцыпы засцярогі і прапарцыянальнасці» і «наўмысна накіравалі напад на мірных жыхароў»[26].

Рэакцыя

Прэс-сакратар НФВТ Гетачу Рэда асудзіў удар, назваўшы яго «чарговай бяздушнай атакай беспілотнікаў Абія Ахмеда»[11] і выказаў скептыцызм адносна заклікаў прэм’ер-міністра да міру[10].

Прэс-сакратар Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Тросэл звярнула асаблівую ўвагу на бамбардзіроўку Дэдэбіта. Яна заявіла, што «невыкананне прынцыпаў адрознення і прапарцыянальнасці можа быць прыраўнавана да ваенных злачынстваў»[27]. Высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза Жазэп Барэль раскрытыкаваў гэты ўдар, заявіўшы, што, хоць вызваленне палітычных зняволеных з’яўляецца пазітыўнай падзеяй, «усе бакі павінны скарыстацца момантам, каб хутка спыніць канфлікт і пачаць дыялог»[28]. Бюро ЗША па справах Афрыкі таксама асудзіла ўдар[19].

Эфіопскі ўрад не пракаментаваў авіяўдар[18][27].

Наступствы

Выжылыя правялі рэшту ночы ў палях за межамі школьнай тэрыторыі[17]. Загінулых пазней пахавалі ў брацкай магіле каля горада[3][17].

З-за пагрозы небяспекі, выкліканай авіяўдарам, гуманітарныя агенцтвы прыпынілі сваю дзейнасць у горадзе і наваколлі[29][30].

Крыніцы

  1. ICHREE 2022, pp. 7–8, para. 46.
  2. Ethiopia Emergency Situation Regional Update #26 - 15 December 2021. Operational Data Portal. UNHCR (23 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 November 2023.
  3. а б в г д е Ethiopia: Airstrike on Camp for Displaced Likely War Crime. Human Rights Watch (24 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 August 2023.
  4. Tadesse. Ethiopia Declares Unilateral Truce in War-Ravaged Tigray. Bloomberg News (24 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 June 2022.
  5. Dawit Endeshaw (8 January 2022). "Ethiopia frees opposition leaders from prison, announces political dialogue". Reuters. Архівавана з арыгінала 10 January 2022.
  6. Gelmo Dawit (8 January 2022). "Airstrike in Ethiopia's Tigray Reportedly Kills 56 People". Voice of America. Архівавана з арыгінала 11 November 2023.
  7. Ethiopia announces amnesty for prominent opposition figures. France 24 (7 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 October 2022.
  8. Phillips. Ethiopia: At least 56 killed in Tigray airstrike on camp for internally displaced, aid workers say. Sky News (8 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 January 2022.
  9. ICHREE 2022, p. 8, para. 47.
  10. а б York, Geoffrey (14 January 2022). "Ethiopian air strikes kill 108 civilians in Tigray region, UN says". The Globe and Mail [канадская англійская]. Архівавана з арыгінала 5 October 2022.
  11. а б в Aid workers say Ethiopia air strike in northwest Tigray killed 56 people. Reuters (10 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 October 2022.
  12. ICHREE 2022, p. 8, para. 48.
  13. Griffith. Dozens killed in airstrike on camp for displaced people in Tigray, Ethiopia. Action on Armed Violence (10 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 November 2023.
  14. ICHREE 2022, p. 8, para. 53.
  15. ICHREE 2022, p. 8, para. 48–50.
  16. "More than 50 killed in northern Ethiopia air strike -aid workers and Tigray forces". Reuters. 5 October 2022. Архівавана з арыгінала 15 August 2023. The deadliest previous air strike of the war occurred in January, when 59 people were killed at a displaced persons camp in the northwestern town of Dedebit...
  17. а б в ICHREE 2022, p. 8, para. 51.
  18. а б в Bearak, Max; Kelly, Meg; Lee, Joyce Sohyun (February 7, 2022). "How Ethiopia used a Turkish drone in a strike that killed nearly 60 civilians". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 18 February 2023.
  19. а б Willmer, Tanya (9 January 2022). "Aid Agencies Suspend Work In Tigray Area Hit By Deadly Strike: UN". Barron's. AFP. Архівавана з арыгінала 12 November 2023.
  20. "Aid agencies suspend work in part of Tigray after airstrike". DW. AFP. Reuters. 10 January 2022. Архівавана з арыгінала 7 November 2023.
  21. ICHREE 2022, p. 8, para. 52, 54.
  22. "Tigray conflict: What do we know about drone strikes in Ethiopia?". BBC News [брытанская англійская]. 31 January 2022. Архівавана з арыгінала 27 October 2022.
  23. Evidence from civilian bombing in Ethiopia points to Turkish drone (англ.). POLITICO (25 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 February 2022.
  24. Evidence from civilian bombing in Ethiopia points to Turkish drone (англ.). POLITICO (25 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 February 2022.
  25. Turkish Drones Join Ethiopia's war, Satellite Imagery Confirms. PAX (11 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 November 2023.
  26. ICHREE 2022, p. 14, para. 94.
  27. а б Farge, Emma (14 January 2022). Maclean, William; Lewis, Matthew (рэд-ры). "UN rights office decries Ethiopia air strikes, says 108 killed this month". Reuters. Additional reporting by Dawit Endeshaw, George Obulutsa and Michelle Nichols. Архівавана з арыгінала 20 October 2023.
  28. Ethiopia: Statement by High Representative Josep Borrell on the latest developments. European External Action Service (8 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 April 2022.
  29. "Aid agencies suspend work in part of Tigray after airstrike". DW. AFP, Reuters. 10 January 2022. Архівавана з арыгінала 7 November 2023.
  30. "Aid groups halt work in northwest Tigray after deadly strike: UN". Al Jazeera English. 9 January 2022. Архівавана з арыгінала 11 November 2023.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya