Людскія страты ў Тыграйскім канфлікцеУ лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнуты суседнія Эрытрэя, якая падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачвала ў супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін. КамбатантыАгульныя падлікіУсяго да 25 снежня 2020-га, па падліках СМІ, ва ўрадавых сіл налічвалася больш за 5 тысяч забітых і параненых[1], а ў НФВТ — 10 тысяч[2]. У верасні 2021 года бакі агучылі страты адзін аднаго. Баевікі заявілі пра 3073 забітых і 4473 параненых байцоў урадавай арміі[3]. Улады паведамілі пра 5600 забітых і 2300 параненых паўстанцаў[4]. Хроніка стратПершыя страты бакі панеслі 4 лістапада 2020 года, калі ў ходзе атак паўстанцаў на шэраг ваенных баз загінула 32 байцы УС Эфіопіі і прыкладна 100 байцоў НФВТ[5]. Наступныя буйныя страты былі панесены 9-га чысла падчас бою ў раёне плаціны Тэкэзэ, дзе загінулі 19 паліцэйскіх. Страты іншага боку невядомы[6]. У ходзе бітвы за Хамеру (9—11 лістапада) загінуў па меншай меры адзін баец федэральных войск і шасцёра паранены. Страты паўстанцаў невядомы[7]. 14 лістапада ўлады Эфіопіі заявілі, што ў выніку ракетнага абстрэлу аэрадромаў у Гандэре і Бахр-Дар сіламі НФВТ загінулі 2 салдаты, яшчэ 15 паранены[8]. 22 снежня прэс-сакратар НФВТ Гетачэў Рэда заявіў у сваім Твітэры, што сілы ўрада Эфіопіі страцілі сотні салдат у баях у Надэры Адэце і Асгедэ Цымбла[9]. 7 студзеня 2021 камандаванне эфіопскай арміі заявіла, што ў выніку аперацыі ўзброеных сіл і органаў бяспекі Эфіопіі былі забіты чатыры высокапастаўленых члена НФВТ: кіраўнік бюро па сувязях з грамадскасцю Секатурэ Гетачу, былы дырэктар эфіопскага вяшчальнага агенцтва Зэра Асгэдам, кіраўнік фінансавага бюро рэгіёну Тыграй Даніэль Асефа і кіраўнік тыграйскага СМІ «Dimtsi Woyane» Абебе Асгэдам[10]. 8 студзеня стала вядома пра спецаперацыю ў раёне Кола Тэмбеін, дзе былі забіты некалькі целаахоўнікаў Себхата Нега, аднаго з заснавальнікаў НФВТ і галоўнага ідэолага арганізацыі, і жанчына-актывістка[11]. 10 студзеня, у выніку чарговай спецаперацыі ў горных раёнах Тыграя, эфіопскія ўзброеныя сілы забілі 15 паўстанцаў, сярод якіх генерал-маёр Ібрагім Абдулджэліл, што раней кіраваў аддзяленнем матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння эфіопскай арміі і перайшоў на бок НФВТ падчас канфлікту[12]. 13 студзеня федэральны ўрад заявіў, што ў выніку баявых дзеянняў забіты былы міністра замежных спраў Сеюм Месфін, былыя міністры федэральных спраў Абай Цэхае і Асмелаша Валдэсласі. Усе яны былі з НФВТ. Трое гэтых чыноўнікаў былі забіты пасля адмовы здацца[13][14]. Паводле заявы ўрада Эфіопіі, за першы тыдзень лютага загінула трое байцоў федэральнай арміі: палкоўнік Кедзір Бэкэле і сяржанты Зекарыс Гошу і Хусен, усе з 25-й дывізіі Узброены сіл Эфіопіі[15]. 18 лютага, са слоў прэс-сакратара паўстанцаў Гетачу Рэда, за апошні тыдзень эфіопская армія страціла ў баях з НФВТ звыш 500 чалавек забітымі і больш за 200 чалавек параненымі[16]. 4 сакавіка НФВТ заявіў аб адлюстраванні наступлення праціўніка ў раёне Алае, падчас чаго 640 байцоў арміі Эфіопіі загінулі і яшчэ 1000 атрымалі раненні рознай цяжкасці[17]. У той жа дзень эфіопіскі канвой трапіў на варожую міну ў раёне Май Мэгэльтэ. Быў падарваны адзін грузавік «Урал», 8 байцоў урадавай арміі загінулі і 9 паранены[18]. 20 красавіка сіламі НФВТ каля Гуі быў збіты верталёт Мі-35, падчас чаго загінуў высокапастаўлены ваенны[19]. Таксама трэба дадаць, што 15 снежня 2020 года падчас патрулявання на мяжы Судана і рэгіёну Тыграй, суданскія вайскоўцы падвергліся нападу салдат УС Эфіопіі і амхарскіх апалчэнцаў з групоўкі Фано, у выніку чаго некалькі суданскіх афіцэраў былі забіты і паранены[20]. У выніку абстрэлу са стралковай зброі і артылерыйскага ўдару эфіопскай арміі і рэгіянальнага апалчэння загінулі 4 суданскіх вайскоўцаў, 27 атрымалі раненні[21]. 21 снежня ў раёне Абу-Тэйур адбылося новае сутыкненне паміж суданскай арміяй і эфіопскімі праўрадавымі сіламі, у выніку чаго 1 суданскі салдат быў забіты[22]. 9 лютага былі панесены новыя страты, калі ў раёне Джэбель-Халава загінуў афіцэр арміі Судана[23]. 29 сакавіка падчас бою на тэрыторыі запаведніка Дзіндэр загінулі 1 салдат арміі Судана і 1 эфіопскі апалчэнец[24]. 1—2 верасня падчас бою ў вёсцы Чэна загінулі 59 амхарскіх апалчэнцаў, якія падтрымлівалі дзейсныя ўлады краіны[25]. 26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыі. Падраздзяленні з Арома і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступаць. Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць ўцёкі сілавікоў. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома[26]. Грамадзянскія асобыПа стане на 16 студзеня 2021 года падчас баявых дзеянняў загінулі 4382 мірных грамадзян[27]. 46 загінулі падчас лістападаўскіх баёў за Хамеру, яшчэ 200 атрымалі раненні[7]. 29 грамадзянскіх загінулі і звыш 100 пацярпелі падчас баёў за Мэкэле[28][29]. Яшчэ 103 забіты і 224 паранены пры бамбардзіровак Вукро, Май Маідо, Тагога, Мэкэле і абстрэле Мідры Хамшо. Каля 3000 мірных жыхароў загінулі ў выніку здзяйснення ваенных злачынстваў і масавых забойстваў[30][31][32][33][34][35]. Асобна стаяць дзесяць грамадзян Рэспублікі Судан, забітыя на мяжы ўрадавымі сіламі Эфіопіі (шэсць жыхароў з паселішча Альгіраіш загінулі 11 студзеня падчас нападу эфіопскага апалчэння[36], яшчэ адзін суданец забіты пры нявысветленых абставінах 14 студзеня[37], іншыя тры загінулі 30 студзеня[38]). Таксама загінулі 3 ахоўніка ААН і 5 работнікаў гуманітарнай дапамогі[39]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia