4 студзеня: Europe External Programme with Africa (EEPA) паведаміла, што вялікая колькасць жанчын пацярпелі ад сексуальнаму гвалту як індывідуальна, так і ў групах. Многія жанчыны ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну Тыграй, пасля запыталі экстраныя супрацьзачаткавыя таблеткі. Некаторыя былі выкрадзены ўрадавымі сіламі[4].
21 студзеня: спецыяльны прадстаўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні аб сексуальным гвалце ва ўмовах канфлікту Праміла Патэна выказала «вялікую заклапочанасць» з нагоды заяў мужчын з Мэкэле, вымушаных гвалтаваць членаў сям’і. Яна выказа ўдзячнасць за расследаванні і даклады Эфіопскай камісіі па правах чалавека і гатоўнасць устаноў ААН аказваць падтрымку эфіопскім уладам у «папярэджанні магчымых парушэнняў і рэагаванні на іх»[1].
23 студзеня: невядомая бежанка з Тыграя, апытаная агенцтвам Reuters, заявіла, што яе згвалтавалі пад пагрозай пісталета. Гвалтаўнік быў апрануты ва ўніформу ўрадавай арміі і казаў, што прэзерватыў не патрэбны. Супрацоўнікі гуманітарных арганізацый і лекары апісалі шматлікія выпадкі згвалтаванняў з боку апалчэння Фано і лаялістаў у такіх гарадах, як Рав’ян, Вукро, Адыграт і Мэкэле[5]. EEPA, спасылаючыся на невядомага тыграйскага лекара, паведаміла, што ў гарадах Адва і Аксум салдаты Эфіопіі і Эрытрэі стралялі ў людзей, якія былі сведкамі згвалтаванняў або спрабавалі дапамагчы ахвярам. У выніку жыхары перасталі рэагаваць на крыкі жанчын аб дапамозе[6].
25 студзеня: Упраўленне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па каардынацыі гуманітарных пытанняў паведаміла аб «трывожным росце колькасці паведамленняў аб сексуальных злачынствах у Тыграі»[7].
1 лютага: EEPA заявіла, што шасці маладым дзяўчатам з Мэкэле, згвалтаваным лаялістамі, пагражалі, каб тыя не паведамлялі пра здзейсненае і не звярталіся па медыцынскую дапамогу[6].
15 лютага: «Бі-бі-сі Ньюс» паведаміла, што лекар і актывістка за правы жанчын сумесна зарэгістравалі 200 дзяўчынак ва ўзросце да 18 гадоў, якія сведчалі аб тым, што яны сталі ахвярамі згвалтавання ў медыцынскіх цэнтрах і бальніцах Мэкэле. 18-гадовая школьніца, апытаная журналістамі, распавяла, як яна перажыла спробу згвалтавання, але нападнік тройчы стрэліў ёй у руку, прымусіўшы лекара ампутаваць яе, калі тая пазней прыбыла ў бальніцу[9].
28 лютага: Некалькі жанчыны з клініцы «Айдэр» у Мэкэле былі згвалтаваны байцамі ўрадавай арміі па шляху з бібліятэкі ў свае спальні[10].
2022
16 лютага: арганізацыя «Amnesty International» апублікавала даклад, у якім абвінаваціла тыграйскіх паўстанцаў у згвалтаванні непаўналетніх. Інцыдэнты мелі месца ў канцы жніўня і пачатку верасня 2021 г. Паводле тэксту дакумента, «баевікі НФВТ наўмысна забілі дзясяткі чалавек, згвалтавалі дзясяткі жанчын і дзяўчынак, некаторым з якіх было ўсяго 14 гадоў, а таксама падвергнулі рабаванню прыватную і грамадскую ўласнасці ў двух раёнах рэгіёну Амхара на поўначы Эфіопіі»[11].
Колькасць ахвяр
У канцы сакавіка 2021 года агульная колькасць згвалтаванняў, зарэгістраваных у пяці медыцынскіх установах Мэкэле, Адыграта, Вукро, Шырэ і Аксума, склала 512—516[12][13]. Толькі ў Адыграцкай бальніцы было зарэгістравана 170 згвалтаваных жанчын, прычым назіралася тэндэнцыя да павелічэння колькасці інцыдэнтаў[14]. Вафа Саід, каардынатар дапамогі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, чакаў, што праўдзівая колькасць згвалтаванняў будзе нашмат вышэй, таму што большасць медыцынскіх устаноў не функцыянавала[12]. Таксама кожная ахвяра згвалтавання, як правіла, паведамляла аб 20 іншых жанчын, якія былі згвалтаваны разам з ёй, што не паведамілі аб згвалтаванні ні ў адну бальніцу[13]. 25 сакавіка брытанскі парламентарый Хэлен Хэйс заявіла, што былі згвалтаваны 10 тысяч жанчын[15]. Да сярэдзіны красавіка Фасіка Амдэселасіе, высокапастаўлены чыноўнік грамадскай аховы здароўя ў пераходным урадзе Тыграя, заявіла, што па меншай меры 829 выпадкаў сексуальнага гвалту былі зарэгістраваны ў пяці дзеючых бальніцах з пачатку канфлікту[16].
Расследванне
31 студзеня2021 года Філсан Абдулахі, федэральны міністр Эфіопіі па справах жанчын, дзяцей і моладзі, заявіў у адказ на згадванне Дэбрэцыана Гебрэмікаэля аб сексуальным гвалце падчас вайны ў Тыграі, што федэральны ўрад «праводзіць палітыку нулявой цярпімасці да любой формы сексуальнага гвалту», гэта значыць карае злачынцаў[17]. Для расследвання злачынстваў была створана спецыяльная група на чале з былым генеральным пракурорам Аданах Абібі[18]. Мэтавая група, пачынаючы з 1 лютага, апытвала пацярпелых і збірала медыцынскія доказы[19]. Ужо 11 лютага яна ўстанавіла, што згвалтаванні сапраўды мелі месца. Філсан заявіў, што паліцыя апрацоўвала «даныя ў выглядзе лічбаў», не робячы ніякіх заяваў аб усталяванні вінаватых[20].