Голад падчас Тыграйскага канфлікту![]() У ходзе ваеннага канфлікту ў эфіопскім рэгіёне Тыграй (2020—2022) пачаўся голад[1]. Па стане на студзень 2021 года, сеткай сістэм ранняга папярэджання аб голадзе (FEWS NET) у адпаведнасці з комплекснай класіфікацыяй фазы харчовай бяспекі (IPC) становішча ацэнена як крызісны (фаза 3)/надзвычайны (фаза 4) узровень вострай харчовай бяспекі ў значнай частцы рэгіёну[2]. У канцы месяца выданне The Economist сцвярджала, што «верагодна» федэральны ўрад Эфіопіі «наўмысна стрымлівае харчаванне ў спробе змарыць голадам» баевікоў НФВТ. Аднак асобныя прадстаўнікі ўладаў адмаўлялі не толькі штучнае паходжанне крызісу, але сам голад наогул[3]. У пачатку лютага Муферыат Каміль, міністр міру Эфіопіі, дамовіўся з прадстаўнікамі Сусветнай харчовай праграмы аб пашырэнні дапамогі для Тыграя[4]. ГісторыяНа сустрэчы 8 студзеня 2021 года надзвычайнага каардынацыйнага цэнтра «Тыграй» паміж міжнароднымі групамі дапамогі і прадстаўнікамі пераходнага ўрада штата ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну, рэгіянальны адміністратар Берхане Гебрацадзік падлічыў, што «сотні тысяч» знаходзяцца пад пагрозай голаду, а ў Адвэ людзі «паміраюць пакуль спяць»[5]. 22 студзеня на старонках The Economist паведамлялася, што «ўлады наўмысна стрымліваюць харчаванне, спрабуючы замарыць мяцежнікаў голадам»[3]. 25 студзеня Абраха Дэста, кіраўнік апазіцыйнай палітычнай партыі «Арэна Тыграя» і кіраўнік Бюро па сацыяльных пытаннях пераходнага ўрада Тыграя, заявіў, што былі атрыманы паведамленні аб 10 галодных смерцях у Гуламахда-Варэдэ і 3 у Адвэ[6][7]. Ён жа заявіў, што замежныя арганізацыі па аказанні дапамогі не могуць пакінуць сталіцу Мэкэле з-за меркаванняў бяспекі канвояў. Чыноўнік ахарактарызаваў сітуацыю як «беспрэцэдэнтную ў сваёй гісторыі». Па даных Абраха, 4,5 мільёна чалавек мелі патрэбу ў «надзвычайнай харчовай дапамозе»[6] У пачатку лютага 2021 года сетка FEWS класіфікавала ўзровень голаду ў рэгіёне Тыграй ў адпаведнасці з крытэрамі комплекснай класіфікацыі фазы харчовай бяспекі (IPC) як «надзвычайная сітуацыя (фаза 4)» для цэнтральных раёнаў і як «крызіс (фаза 3)» для астатняй частцы штата, акрамя Заходняга Тыграя[2]. Па даных праваабарончай арганізацыі Human Rights Concern Eritrea (HRCE), эрытрэйскія бежанцы ў тыграйскім лагеры Шымельба «вымушаны былі харчавацца травой і карэннямі»[8]. 10 лютага Абера Тола, кіраўнік эфіопскага таварыства Чырвонага Крыжа (ERCS), заявіў, што перамешчаныя грамадзянскія асобы, якім удалося дабрацца да лагераў у гарадах Тыграя, «знясілены», а «іх скура трымалася на касцях». Паводле прадстаўніка ERCS, 80% тыграйцам недаступна гуманітарная дапамога. Ён прадказаў, што колькасць смерцяў ад голаду можа вырасці да «дзясяткаў тысяч» на працягу двух месяцаў[4]. 1 чэрвеня Сусветная харчовая праграма ААН папярэдзіла, што па меншай меры 90 адсоткаў насельніцтва ў ахопленым вайной рэгіёне востра маюць патрэбу ў харчовай дапамогі[9]. Па словах галоўнага каардынатара надзвычайнай дапамогі ААН Марка Лаукока, калі дапамога не будзе павялічана ў бліжэйшыя два месяцы, паўстане небяспечная рызыка недахопу харчавання[10]. Па даных на 23 верасня 2021 года, па меншай меры 150 чалавек памерлі ад голаду ў жніўні месяцы і парадку 400 000 апынуліся ў стане голаду[11]. На кастрычнік 2022 года паведамлялася пра 437—914 памерлых[12]. Харчовая дапамогаРазмеркаванне1 лютага 2021 года Ян Эгелан, кіраўнік нарвежскага савета па справах бежанцаў, заявіў, што «з пачатку канфлікту ў раёне Тыграя да гэтага часу не пачаліся значныя гуманітарныя аперацыі», паколькі гуманітарныя арганізацыі не могуць атрымаць доступ да большай часткі рэгіёну, асабліва ўдалечыні ад Мэкэле і асноўных дарог, а таксама з-за адміністрацыйных затрымак і непрадказальнасці ў атрыманні дазволаў на доступ. Эгелан заявіў, што ён «рэдка бачыў, каб гуманітарная дапамога была настолькі абцяжарана і не магла быць аказана так доўга, столькім людзям з такімі надзённымі патрэбамі»[13]. У пачатку лютага 2021 года Муферыят Каміль, міністр міру Эфіопіі, дамовіўся з прадстаўнікамі Сусветнай харчовай праграмы аб «пашырэнні» размеркавання прадуктаў харчавання ў рэгіёне Тыграй, дазволіўшы доступ 25 міжнародным структурам і арганізацыям. У той час яшчэ 49 арганізацый чакалі адабрэння ўладаў на ўдзел у гуманітарнай аперацыі[4]. БлакадаПершыя паведамленні аб перахопе харчовых грузаў сталі паступаць у снежні 2020-га[14]. У пачатку красавіка 2021 года Сусветны фонд міру апублікаваў даклад, у якім абвінаваціў дзейныя ўлады краіны ў парушэнні артыкула 8(2)(b)(xxv) Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда («наўмыснае выкарыстоўванне голада грамадзянскіх асоб у якасці метаду вядзення вайны шляхам пазбаўлення іх прадметаў, неабходных для іх выжывання, уключаючы наўмысную перашкоду пастаўкам надзвычайнай дапамогі, як гэта прадугледжана Жэнеўскімі канвенцыямі») і артыкулаў 270(i) і 273 Крымінальнага кодэкса Эфіопіі 2004 года ў якасці адпаведных крымінальных законаў. У раздзеле 4 дакладу пералічаны доказы штучнага паходжання голаду ў рэгіёне[15]. Па стане на 15 красавіка, на некалькіх асноўных дарогах, якія кантраляваліся эрытрэйскай арміяй і рэгіянальнымі сіламі бяспекі Амхара, была заблакаваная дастаўка гуманітарнай дапамогі для жыхароў Тыграя[16]. 30 верасня, пасля заявы ААН аб блакадзе харчовых паставак з боку ўрадавых сіл, Эфіопія выслала сем высокапастаўленых службовых асоб арганізацыі. Федэральныя ўлады абвінавацілі іх ва ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны. Супрацоўнікам ААН было дадзена 72 гадзіны на тое, каб пакінуць Эфіопію[17][18]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia