Сумеснае наступленне САТ і ВАА
Сумеснае наступленне САТ і ВАА — ваенная кампанія груповак «Сілы абароны Тыграя» (САТ) і «Вызваленчая армія Арома» (ВАА) супраць Узброеных сіл Эфіопіі. ПерадгісторыяУ лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Да Дэбрэцыана далучыліся і іншыя тыграйскія апазіцыянеры, якія ўвайшлі ў так званыя «Сілы абароны Тыграя». Па стане на восень 2021 года баевікі авалодалі значнай часткай Тыграя, а таксама ўварваліся ў суседні рэгіён Амхара[1]. У гэты час САТ выходзіць на кантакт з групоўкай «Вызваленчая армія Арома», якая вяла баявыя дзеянні ў штаце Аромія. Яна да лістапада валодала некалькімі гарадамі ў заходняй, цэнтральнай і паўднёвай частках рэгіёну[2]. Ход падзей31 кастрычніка «Вызваленчая армія Арома» бярэ Камісі. Адначасова тыграйцы захопліваюць Камбольчу. У раёне гэтых гарадоў сілы баевікоў злучаюцца[3]. 5 лістапада было абвешчана аб стварэнні альянсу «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл», які аб’ядноўваў антыўрадавыя сілы. Туды ўвайшла партыя НФВТ і групоўка ВАА. Таксама далучыліся Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама, Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара, Народна-вызваленчы рух Бенішангула, Дэмакратычны рух Агаў, Народна-вызваленчая армія Гамбелы, Дэмакратычная партыя Кімант і Самалійскі дзяржаўны супраціў[4]. 16 лістапада САТ заявілі, што ўзялі пад свой кантроль гарады Атае і Сенбет у зоне Аромія ў рэгіёне Амхара[5]. Паводле СМІ, паўстанцы вялі актыўнае прасоўванне ў бок Адыс-Абебы[6]. У гэты час фіксавалася, што структура кіравання ўрадавых войскаў павалілася, і на фронце пачаўся хаос[7]. 20 лістапада баевікі САТ—ВАА бяруць Дэгала і Мехал Меда[8], 21-га — Шэва Рабіт[9]. 25 лістапада апазіцыйныя войскі падышлі да Дэбрэ Сіне. Наступствы1 снежня федэральныя войскі апублiкавалі справаздачу аб вызваленні Шэва-Рабіт за 220 км ад Адыс-Абебы[10]. Яны таксама ўзялі шэраг бліжэйшых гарадоў, такія як Дэбрэ-Сіна, Веген-Тэна, Мезэзо, Малале і Лалібэла[11]. 5 снежня ўлады заявілі аб узяцці Дэсэ і Камболчы[12]. 12 снежня лаяльныя НФВТ атрады адбілі горад Лалібэла[13]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia