Дэпартацыя эрытрэйцаў з Эфіопіі (2020—2021)Выгнанне эрытрэйскіх бежанцаў — гвалтоўная рэпатрыяцыя эрытрэйскіх бежанцаў з Эфіопіі на радзіму, якая адбылася падчас Тыграйскага канфлікту. ХронікаЛістапад 202019 лістапада, па даных The New York Times, пасля таго, як эрытрэйскія ўзброеныя сілы прыбылі ў лагер бежанцаў «Хітсат», у дадатак да збіцця і пазасудовых пакаранняў смерцю, яны гвалтоўна забралі 40 бежанцаў-суайчыннікаў назад у Эрытрэю[1]. Студзень 202110 студзеня 2021 года Europe External Programme with Africa (EEPA) заявіла, што бежанцы з Хітсата былі вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю. EEPA таксама распавяла пра лагер «Шымельба», які быў цалкам знішчаны, а людзі адтуль вярнуліся ў Эрытрэю[2]. Люты 20211 лютага «Аль-Джазіра» паведаміла, што сотні бежанцаў з Хітсата прыбылі ў Май-Айні, яшчэ адзін лагер для эрытрэйцаў. Сведка паведаміў AFP, што 26 або 27 бежанцаў былі вывезены ваеннымі ў невядомым кірунку[3]. 2 лютага Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў Філіпа Грандзі заявіў пасля візіту ў Эфіопію, што эрытрэйскія бежанцы «патрапілі пад крыжаваны агонь, былі выкрадзены і вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю пад ціскам эрытрэйскі войск». Паводле афіцыйнай ацэнцы ААН, лік зніклых без вестак бежанцаў складаў 20 000 чалавек[4]. Па стане на 1 лютага ні КПЧ ААН, ні эфіопскае агенцтва па справах бежанцаў і вяртанцаў не мелі доступу ў лагеры Хітсат і Шымельба[3]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia