Ваенныя злачынствы падчас Тыграйскага канфлікту![]() У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнуты суседнія Эрытрэя, якая наўпрост падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачвала ў супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін. У ходзе баявых дзеянняў неаднаразова фіксаваліся ваенныя злачынствы. ВыпадкіМасавыя забойствыАпалчэннем ФаноУ пачатку лістапада 2020 года ў горадзе Хамера рэгіёна Тыграй на паўночным захадзе Эфіопіі адбылася масавая расправа. Бежанцы, што далі інтэрв’ю Daily Telegraph, прыпісвалі адказнасць за разню амхарскім апалчэнцам, у тым ліку байцам Фано[2][3] і ўрадавай арміі[4]. Уцекачы заявілі, што на іх напалі жыхары суседняга рэгіёну Амхара, якія аб’ядналіся з федэральнымі войскамі, забіваючы тых, хто спрабаваў уцячы з краіны. Зэнебэ, этнічны тыграец, што стаў відавочцам разні, нават параўнаў тое, што адбылося з генацыдам. Гідзі, таксама сведак, распавядаў як ваенныя спынілі таксі, збілі кіроўцу і двух пасажыраў. Па паведамленні іншага сведкі, забойствы адбываліся як пры дапамозе агнястрэльнай, так і пры дапамозе халоднай зброі[3]. 54-гадовы бежанец, з якім гутарыў The Guardian, Гуш Тэла заявіў, што яго збілі федэральныя сілы бяспекі. Ён заявіў, што лаялісты перадалі яго моладзевай групоўцы з Фано, якая вызваліла яго. Іншыя ўцекачы паказалі раны, якія яны атрымалі ад байцоў Фано[4]. Жыхар Хамеры Мелес, апытаны газетай The New York Times у лагеры для бежанцаў, заявіў, што амахарскія апалчэнцы нават адрэзалі галовы[5]. Пазней Эфіопская вяшчальная карпарацыя заявіла, што недалёка ад аэрапорта Хамера было знойдзена 70 пахавальных ям. У тэлерэпартажы ананімны ваенны чыноўнік прыпісаў забойствы НФВТ[6]. У той месяц апалчэнцы атакавалі таксама населены пункт Даншы, забіўшы 25 чалавек[7]. 18 студзеня 2021 года ў Хамеры адбылася новая разня, падчас якой апалчэнцы Фано (народнасць амхара) забілі 92 мясцовых жыхароў, разрабавалі дамы, прадпрыемствы і склады для захоўвання прадуктаў[8]. 1 сакавіка, паводле EEPA, апалчэнцы Фано забілі 250 чалавек блізу Хамеры[9]. У перыяд з 16 ліпеня па 2 жніўня 2021 года апалчэнцы Фано, спецназ Амхара і эрытрэйцы забілі ад 50 да 95 мірных жыхароў у Хамеры[10]. НФВТУ перыяд з 9 па 10 лістапада 2020 года ў Май Кадра адбылася масавая разню супраць мясцовага насельніцтва, што пераважна былі з народнасці амхара. Большасць ахвяр з’яўляліся працоўнымі мігрантамі з розных рэгіёнаў. Па даных эфіопскай камісіі па правах чалавека, было забіта па меншай меры 600 чалавек[11] [12]. Злачынства здзейснена пры дапамозе сякер і мачэтэ[13]. Эфіопская камісія мяркуе, што магло загінуць яшчэ больш мірных жыхароў: некаторыя людзі прапалі без вестак, хтосьці схаваўся за межамі горада. Камісія правяла падлікі пасля наведвання горада Май-Кадра ў рэгіёне Тыграй і шэрагу іншых эфіопскіх гарадоў. Улады абвінавацілі ў падзеях паўстанцаў. Па словах праваабаронцаў, разню зладзіла не сама НФВТ, а саюзная групоўка «Самры». Разам з паўстанцамі і паліцыяй НФВТ нібыта праводзілі рэйды, у выніку якіх забілі сотні людзей за іх паходжанне. Выжылыя таксама расказалі, што некаторыя людзі, якіх не кранула расправа, дапамагалі пацярпелым хавацца і хавалі іх у сваіх дамах, цэрквах і на палях[14]. 19 верасня 2021 года ўлады рэгіёну Амхара паведамілі, што Сілы абароны Тыграя забілі 600 мірных жыхароў у вёсцы Забеле[15]. 1 лістапада ўлады Эфіопіі паведамілі аб тым, што ў горадзе Камбольча прыхільнікамі руху НФВТ было пакарана смерцю больш за сто чалавек[16]. Узброенымі сіламіУ пачатку вайны адбыліся расправы над мясцовым насельніцтвам у раёне горада Адыграт, у чым абвінавацілі ваеннаслужачых эрытрэйскі арміі[17][18]. 15 снежня, па даных EEPA, 750 чалавек, якія хаваліся ў царкве Марыі Сіёнскай (царква Марыям Цыён) у Аксуме, былі гвалтоўна выгнаны з храмы і расстраляны на суседняй плошчы. У той жа справаздачы па сітуацыі EEPA гаворыцца, што паступалі паведамленні аб цяжкіх баях у Мэкэле і яго ўскраінах, а таксама аб артылерыйскіх абстрэлах[19]. 11 сакавіка адбылася разня ў горадзе Энкікумель, паміж Шырэ і Эндабагунай, дзе больш за 100 маладых людзей былі пакараны смерцю эфіопскімі і эрытрэйскімі войскамі[20]. 14 сакавіка салдаты федэральных войск расстралялі 5 грамадзянскіх асоб, забіўшы 3 з іх у горадзе Вукро. Па словах мясцовых жыхароў, гэтыя забойствы былі адказам на нядаўнія напады паўстанцаў[21]. 23 сакавіка заходнія крыніцы паведамлялі аб разні ў вёсцы Тэка-Тэсфай ва Усходнім Тыграі, дзе дзесяткі мірных жыхароў былі нібыта забіты эрытрэйскімі і эфіопскімі салдатамі[22]. 24 сакавіка, паводле EEPA, адбылося забойства ўрадавай арміяй больш за 20 мірных жыхароў недалёка ад горада Фрэвейні. Як сцвярджалася, вайскоўцы выцягнулі мірных жыхароў з грамадскага аўтобуса і пасля пакаралі смерцю[23]. 5 красавіка эрытрэйцы забілі 30 мірных жыхароў у Май Када на Усходзе Тыграя[24]. 8 красавіка паведамлялася аб новай серыі масавых забойстваў, учыненых эрытрэйскімі і эфіопскімі войскамі, падчас якіх загінула больш за 230 мірных жыхароў[25]. 12 красавіка EEPA паведаміла аб серыі масавых забойстваў, за якія, меркавана, стаяць апалчэнцы Фано і федэральная армія. Было забіта больш за 330 мірных жыхароў[26]. Акрамя вышэй згаданых выпадкаў, у лістападзе 2020 года адбыліся масавыя забойствы мірных жыхароў вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі ў вёсках Ады Хагерай (200 загінулых), Беракіт (7), Ігры Каран (24—30), Караро (22), Мілакуа (9), Шэраро (20), Бісабер (27), Ідага Хамус (25—30), мястэчку Мегаб (22). У снежні таго ж адбыліся масавыя забойствы мірных жыхароў вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі ў раёне Імбасэнейты (112 загінулых), вёсках Алаіс (50—100), Бегашэка (92), Гульша (27), горадзе Бізэ (8). У студзені 2021 года — у вёсках Бааты Акор (10), Келавло (15), Сімрэтэ (48), Харэка (19), Гуітэло (46), Дэбрэ Абай (24—40); у лютым — вёсках Авуло (24), Ады Габат (29), Ады Геба (14), Ады Хуца (45), Ады Эшэр (20), Май Вэйні (80), Май Кінетал (263); у сакавіку у раёнах Сахарты і Самрэ (234 загінулых), вёсках Ады Берык (10), Грызана (11); у красавіку — Джыджы (20), Дэбрэ Гэнет (13), Май Хайдзі (10—12), Хігумбурда (15)[7]. Некаторыя населеныя пункты пацярпелі ад разні некалькі разоў. Сярод такіх — Вукро Марай (у лістападзе 2020 там загінулі 25 чалавек, а вясной 2021 — 161), Адва (у лістападзе 2020 — 31, у лютым — 20—24, у красавіку — 5—9), Селехлеха (у лістападзе 2020 — 23, вясной 2020 — 39)[7]. Сексуальны гвалтУпершыню пра згвалтаванні загаварылі 4 студзеня 2021, калі Europe External Programme with Africa (EEPA) паведаміла, што вялікая колькасць жанчын падвергнулася сексуальнаму гвалту як індывідуальна, так і ў групах. Многія жанчыны ў Мэкэле пасля запыталі экстраныя супрацьзачаткавыя таблеткі. Некаторыя былі выкрадзены ўрадавымі сіламі[27]. У злачынствах абвінавачваліся войскі федэральных уладаў. 30 студзеня ў сваёй заяве Дэбрэцыан Гебрэмікаэль пацвердзіў паведамленні аб сексуальным гвалце з боку ўрадавай арміі[28]. 31 студзеня Філсан Абдулахі, федэральны міністр Эфіопіі па справах жанчын, дзяцей і моладзі, заявіў у адказ на згадванне Дэбрэцыана аб згвалтаваннях падчас вайны ў Тыграе, што федэральны ўрад «праводзіць палітыку нулявой цярпімасці да любой формы сексуальнага гвалту», гэта значыць карае злачынцаў[29]. Для расследвання злачынстваў была створана спецыяльная група на чале з былым генеральным пракурорам Аданах Абібі[30]. Мэтавая група, пачынаючы з 1 лютага, апытвала пацярпелых і збірала медыцынскія доказы[30]. Ужо 11 лютага яна ўстанавіла, што згвалтаванні сапраўды мелі месца. Філсан заявіў, што паліцыя апрацоўвала «даныя ў выглядзе лічбаў», не робячы ніякіх заяваў аб усталяванні вінаватых[31]. Выгнанне эрытрэйскіх бежанцаў19 лістапада, па даных The New York Times, пасля таго, як эрытрэйскія ўзброеныя сілы прыбылі ў лагер бежанцаў «Хітсат», у дадатак да збіцця і пазасудовым пакаранням смерцю, яны гвалтоўна забралі 40 бежанцаў-саайчыннікаў назад у Эрытрэю[32]. 10 студзеня 2021 года Europe External Programme with Africa (EEPA) заявіла, што бежанцы з Хітсата былі вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю. EEPA таксама распавяла пра лагер «Шымельба», які быў цалкам знішчаны, а людзі адтуль вярнуліся ў Эрытрэю[33]. 1 лютага «Аль-Джазіра» паведаміла, што сотні бежанцаў з Хітсата прыбылі ў Май-Айні, яшчэ адзін лагер для эрытрэйцаў. Сведка паведаміў AFP, што 26 або 27 бежанцаў былі вывезены ваеннымі ў невядомым кірунку[34]. 2 лютага Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў Філіпа Грандзі заявіў пасля візіту ў Эфіопію, што эрытрэйскія бежанцы «патрапілі пад крыжаваны агонь, былі выкрадзены і вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю пад ціскам эрытрэйскі сіл». Паводле афіцыйнай ацэнцы ААН, лік зніклых без вестак бежанцаў складаў 20 000 чалавек[35]. Па стане на 1 лютага ні КПЧ ААН, ні эфіопскае агенцтва па справах бежанцаў і вяртанцаў не мелі доступу ў лагеры Хітсат і Шымельба[34]. РасследаванніЭКПЧ і УВКПЧУ сакавіку 2021 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) з Эфіопскай камісіяй па правах чалавека (ЭКПЧ) дамовіліся правесці сумеснае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў зоне Тыграйскага канфлікту[36]. Як адзначалася ў ААН, яны будуць разглядаць «парушэнні правоў чалавека, учыненыя усімі бакамі ў кантэксце канфлікту ў Тыграі». УВКПЧ заявіла, што яно і ЭКПЧ падтрымліваюць пастаяннае партнёрства і падзяляюць мэты адказнасці за выкананне правоў чалавека. Першапачатковы этап расследавання быў запланаваны на трохмесячны перыяд[37][38]. У маі УВКПЧ і ЭКПЧ падпісалі пагадненне, у якім падрабязна апісаны «геаграфічны ахоп, пытанні расследавання і механізмы ўзаемадзеяння». Кожная з дзвюх камісій адабрала па шэсць чалавек для стварэння каманды з дванаццаці следчых. Былі таксама прызначаны супрацоўнікі па прававых пытаннях, гендэрных пытаннях, пытаннях бяспекі і перакладчыкі. Даніэль Бекэлэ, кіраўнік ЭКПЧ, заявіў, што яны не атрымоўвалі паведамленняў ад Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў (АКПЧН) аб магчымым супрацоўніцтве ў расследаванні[39]. АКПЧН12 мая 2021 года Афрыканская камісія па правах чалавека і народаў заснавала Камісію па расследаванні сітуацыі ў Тыграйскім рэгіёне (англ.: Commission of Inquiry into the situation in the Tigray Region), у сферу дзейнасці якой увайшло расследаванне выпадкаў парушэнняў правоў чалавека падчас Тыграйскага канфлікту. МЭКПЧЭУ снежні 2021 года Саветам ААН па правах чалавека заснавана камісія ICHREE[40] для расследавання сцвярджэнняў аб парушэннях і злоўжываннях міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, гуманітарнага права і правоў бежанцаў у зоне Тыграйскага канфлікту[41]. 19 верасня 2022 г. ICHREE прадставіла справаздачу са сваімі першапачатковымі высновамі ў Савет па правах чалавека[42]. Пацведжана, што падчас баявых дзеянняў здзяйсняліся пазасудовыя забойствы і згвалтаванні, меў месца штучны голад. Многія выпадкі ахарактарызаваны як ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці[43][44]. Прадстаўнік Эфіопіі ў ААН Тае Атске Селасіе заявіў, што даклад быў «непаслядоўным і схематычным», закліканы ўзмацніць палітычны ціск на ўрад краіны[45]. На 52-й сесіі Савета па правах чалавека ў сакавіку 2023 г. старшыня ICHREE заявіў, што ён вітае мірнае пагадненне паміж Эфіопіяй і Тыграем. У той жа час камісія працягвала расследаванне ваенных злачынстваў і парушэнняў правоў чалавека ўсімі бакамі[46]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia