Апошняе наступленне (2021)
Апошняе наступленне — назва контрнаступлення Узброеных Сіл Эфіопіі і іх саюзнікаў падчас Тыграйскага канфлікту, дадзеная прэм’ер-міністрам краіны Абіем Ахмедам[1]. Спроба прасоўвання аказалася правальнай, і ініцыятыва хутка перайшла да праціўніка. АбстаноўкаЛетам 2021 года «Сілы абароны Тыграя» ў ходзе аперацыі «Алула» выбілі войскі праціўніка з Усходняга Тыграя, а таксама захапілі некаторыя раёны ў Амхара. У жніўні—верасні прасоўванне мяцежнікаў прыпынілася. Ні адзін з бакоў не рабіў актыўных дзеянняў. Ход падзейАктывізацыя ўрадавых сіл пачалася 8 кастрычніка, калі эфіопская армія разгарнула наступленне уздоўж усёй лініі фронту ў рэгіёнах Тыграй і Амхара. Спачатку ўрадавыя сілы і іх саюзнікі здзейснілі серыю наземных нападаў, падтрыманых дронамі і авіяцыяй[1]. Баявыя дзеянні сканцэнтраваліся ў раёнах Паўночны Вола і Паўночны Гандар у рэгіёне Амхара, у асноўным вакол гарадоў Вегельтэна, Вургеса і Аро. Ваенна-паветраныя сілы Эфіопіі здзейснілі бамбардзіроўкі пазіцый праціўніка ў дадзенай вобласці[2]. У 10-х чыслах сутыкненні фіксаваліся ў раёнах гарадоў Дэсэ, Мерса, Гашэна, якія ляжаць на стратэгічна важных аўтатрасах. Інтэнсіўныя баі адбываліся таксама пад горадам Чыфра ў штаце Афар. Афарскі Чыфра і амхарскі Вучалі паўстанцы абстрэльвалі з цяжкіх артылерыйскіх гармат, у ходзе якіх загінулі каля 30 мірных жыхароў[3]. У перыяд з 18 па 22 кастрычніка 2021 года ўрадавая авіяцыя здзейсніла серыю авіяўдараў па горадзе Мэкэле. У ходзе бамбардзіровак 4 чалавекі загінулі[4][5], яшчэ 9 чалавек атрымалі раненні[5]. Першы час бамбардзіроўкі адмаўляліся афіцыйнымі ўладамі[6], але пазней урад прызнаў, што авіяцыя здзейсніла серыю налётаў на горад[7]. Як паведаміла Ethiopian Press Agency, авіяўдары былі нанесены па сродках масавай інфармацыі і камунікацыйным абсталяванні, якім карысталіся паўстанцамі[7]. Са слоў прадстаўніка НФВТ Гетачу Рэда, мэтай нападаў з’яўляліся мірныя жыхары. Ён адзначыў, што 18 кастрычніка (панядзелак), дзень першай бамбардзіроўкі, з’яўляецца рынкавых днём у Мэкэле, што цягнула за сабой навалу людзей на кірмашах[8]. 20 кастрычніка ВПС атакавалі мястэчка Агбе. Налёт быў здзейснены на склад цяжкай артылерыі САТ. Гэтая бамбардзіроўка адбылася ў той час, калі ўрадавая армія знаходзілася пад ціскам паўстанцаў у раёне Дэсэ[9]. Пад Дэсэ тыграйцам атрымоўваецца трымаць абарону і нават контратакаваць. Тут дзейнічалі падраздзяленні з рэгіёну Арома і апалчэнцы «Фано». Паміж імі ў апошні час з’явіўся шэраг рознагалоссяў[10]. Сітуацыю пагаршалі актывізацыя групоўкі «Фронт вызвалення Арома»[11] і паразы праўрадавых атрадаў пад Дэсэ[12][13]. Эфіопская армія паспрабавала аслабіць ціск праціўніка за кошт авіяналётаў на Агбу і Мэкэле[9], але гэта не прынесла якіх-небудзь станоўчых вынікаў для сіл пад Дэсэ. 26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыі[14]. Падраздзяленні з Арома і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступаць[15]. Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць ўцёкі сілавікоў[16]. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома. 28 кастрычніка ўлады аднаўляюць авіяналёты на Мэкэле. Разам з тым авіяцыяй лаялістаў быў знішчаны навучальны цэнтр НФВТ у Май Цэбры, а таксама буйны вытворчы аб’ект у горадзе Адва. Нападам з паветра падвергліся таксама аб’екты тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Тыграя[17]. Аднак сітуацыя пачала складвацца не на карысць уладаў. У канцы кастрычніка САТ самі перайшлі ў наступленне. Пасля некалькіх зруйнавальных удараў, абарона Узброеных сіл Эфіопіі пачала рассыпацца. Вынікамі сталі захоп Дэсэ[18], Камбольчы[19] і пагроза акружэння двух рэгулярным дывізій, якія паспешліва адступілі да Адыс-Абебы. Разам з тым, тысячы вайскоўцаў здаліся ў палон. Сярод захопленых іх быў і камандзір 91-й пяхотнай дывізіі Тадэсе Андэле[20]. Урадавая армія апынулася дэмаралізаванай і страціла каля 250 адзінак ваеннай тэхнікі[21]. Наступствы1 лістапада стала вядома, што сілы САТ злучыліся з атрадамі Арміі вызвалення арома[22]. 2 лістапада, у сувязі з контрнаступленнем баевікоў, урад Эфіопіі аб’явіў надзвычайнае становішча тэрмінам на шэсць месяцаў[23]. Паўстанцы разгарнулі актыўнае прасоўванне ў бок Адыс-Абебы[24]. У гэты час фіксавалася, што структура кіравання ўрадавых войскаў павалілася, і на фронце пачаўся хаос[25]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia