Фано (амх.: ፋኖ), таксама FANO[2] або Fanno[3] — узброеная моладзевая групоўка ў Эфіопіі, сабраная з прадстаўнікоў народа амхара, якая сфармавалася ў 2010-х гадах. Павелічэнне ўплыву і ролі арганізацыі адбылося ў 2019 годзе ў сувязі з прыходам да ўлады прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі[4].
Вызначэнне
Фано называецца рознымі СМІ і праваабарончымі арганізацымі альбо як хуліганская група, альбо як апалчэнне[4]. Amnesty International заявіла, што атрад спецыяльнага падраздзялення паліцыі рэгіёна Амхара насіў знакі адрознення, на якіх было пазначана, што яго члены належаць да Фано[3]. Рэсурс Ezega News апісаў яе як узброеную групоўку, якая не раззброіцца, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні аб вяртанні шэрагу страчаных амхара зямель[5]. Арганізацыя «The Organization for World Peace» ахарактарызавала Фано як «моладзевую групу дружыннікаў-амхара», якая ўзяла на сябе функцыю забеспячэння закона і парадку, што ўрад, з прычыны шэрагу прычын, не мог забяспечыць[6].
Ідэалогія
Апалчэнцы прытрымліваюцца ўльтранацыяналістычнай ідэалогіі, якая мае на ўвазе дэмантаж федэральнай сістэмы і аднаўленне цэнтралізаванай «імперскай» дзяржавы, дзе ў мінулым дамінавалі эліты амхара[7].
Злачынствы
Фано абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых забойствах 58 чалавек ў Метэма (10—11 студзеня 2019), у забойстве сям’і ў Азэза (29 верасня 2019)[8], удзеле ва ўзброеным сутыкненні з рэгіянальнымі і федэральнымі сіламі бяспекі ў Гандэры і Дабаце (19 сакавіка 2020)[3][4] і масавых забойствах у Хамеры (лістапад 2020)[9].
22 кастрычніка 2021 года ў горадзе Дэсэ апалчэнцы Фано сабралі натоўп, каб публічна лінчаваць двух выкладчыкаў універсітэта Вало: дацэнта кафедры спартыўных навук Бірхану Гідэй і матэматыка Хайле Хабенам Антэнех[10][11]. Прычынай расправы стала іх тыграйскае паходжанне. Раней былі распаўсюджаны спісы супрацоўнікаў-тыграйцаў ВНУ[12]. Забойства адбылося на фоне Тыграйскага канфлікту.
↑Abuelgasim, Fay; el-Mofty, Nariman; Anna, Cara (2020-12-12). "Shadowy Ethiopian massacre could be tip of the iceberg". Associated Press. Архівавана з арыгінала 2020-12-12. Праверана 2020-12-12. It's possible that civilians from both ethnicities were targeted in Mai-Kadra, Amnesty now says.
↑የፋኖ አማራ በጎንደር የመጨረሻ ማስጠንቀቂያ ("Última advertència dels fano Amhara de Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 24 d'agost de 2020 on un grup d'uns 40 fano es presenta i exigeix l'alliberament de companys fano empresonats a la regió.; ፋኖ አማራ ጎንደር ("Fano Amhara Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 25 de novembre de 2020. Probablement fou fet durant la campanya del Wolkayt contra el Tigré. S'observa uns 100 fano cridant l'eslògan: "Fano, cap endavant, woyane cap enrere; victoria al poble Amhara, victòria als Fano, victòria al poble d'Etiòpia; Fano guanyarà, fano cap endavant!".; ፋኖዎቻችን ከአንገረብ ማረሚያ ቤት ሲወጡ የህዝብ አቀባበል ፋኖ አማራ ("Els nostres Fano mentre surten del correccionari d'Anghereb i són rebuts pels fano Amhara"). Vídeo penjat el 7 de febrer de 2021 a facebook on es mostra el moment en què diversos fano surten alliberats de la presó central de la ciutat de Gondar.; #አስቻለው #ደሴ ከዓመት በፊት የተናገረው ("Astxalew Desie durant una xerrada de fa un any"). Vídeo del 8 d'octubre del 2019 mostrant un tros d'una xerrada del líder fano Astxalew Desie caigut a mitjans del mateix any.