Славамір Адамовіч
Славамі́р Ге́нрыхавіч Адамо́віч (нар. 8 сакавіка 1962, станц. Унежма, Анежскі раён, Архангельская вобласць) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», лідар арганізацыі «Правы рэванш», сябра «Таварыства вольных літаратараў»[2], актывіст Руху салідарнасці «Разам»[3]. БіяграфіяБацькі — Генрых Адамовіч і Юзэфа Чантарыцкая. Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Мінску. У 1986—1992 вучыўся на філфаку БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1999). С. Адамовіч — адзін са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»[4]. У сярэдзіне 1990-х — лідар праварадыкальнай арганізацыі «Правы рэванш», якая аб’ядноўвала ў асноўным творчых людзей, прыхільнікаў беларускай гісторыі і эпатажнага сучаснага беларускага мастацтва. У 1996 г. атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны вялес», заснаваную ў 1993 г. «Таварыствам Вольных Літаратараў», за зборнік вершаў «Каханне пад акупацыяй»[5]. У лістападзе 1995 г. напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны 6 красавіка 1996 г. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. У зняволенні вёў дзённік, які затым выйшаў асобнай кніжкай «Турэмны дзённік». Праз 10 месяцаў, 7 лютага 1997 г., выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пакаранне, да якога прыгаварыў Славаміра Адамовіча суд, фактычна абмяжоўвалася тым тэрмінам, які ён ужо адбыў у зняволенні. У жніўні 1997 на адным з апазіцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць ціску ўладаў на незалежныя СМІ і незалежных журналістаў. У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрка. Уваходзіў у склад Цэнтральнай Рады Беларускай Партыі Свабоды. З 2002 па 2009 жыў у Нарвегіі ў горадзе Будзё (Bodø). У Нарвегіі атрымаў палітычны прытулак[6]. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь. Жыве ў Беларусі і ў Нарвегіі. Прымаў удзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак па арт. 23.34 ч.1 КаАП РБ — «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»[7]. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia