Эдуард Аляксандравіч Акулін
Эдуард Акулін, Эдуард Аляксандравіч Акулін (нар. 7 студзеня 1963, в. Вялікія Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, бард.
БіяграфіяСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» і намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цяпер — галоўны рэдактар літартурна-мастацкага часопіса «Верасень». ТворчасцьЗборнікі паэзіі:
З’яўляецца аўтарам драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996); двух песенных магнітаальбомаў: «Мая Крывія» (1995), «Як яна і я» (2000); а таксама кампакт-дыскаў: «Напачатку была Песьня» (2003), «Песьні залатой Крывіі» (2008), «Не магу жыць без крыл…» (2012). З’яўляецца аўтарам шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай, славенскай, балгарскай і нямецкай моў. Вершы Эдуарда Акуліна перакладаліся на англійскую, французскую, італьянскую, украінскую, рускую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, сербскую, літоўскую, латышскую і нямецкую мовы. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia