Ацэлот (бронеаўтамабіль)
Ацэлот (англ.: Ocelot) — лёгкі брытанскі бронеаўтамабіль. У брытанскай арміі мае пазначэнне Foxhound. Распрацаваны кампаніяй Force Protection Europe і аўтабудаўнічай фірмай Ricardo. Прызначаны для армейскай разведкі, патрулявання, кіравання агнём і тылавой падтрымкі на любой мясцовасці. Машына спраектаваная так, што лёгка разбіраецца і збіраецца з заменай частак кузава. «Ацэлот» мае паасобныя прывады на ўсе чатыры колы. V-вобразнае дно добра супрацьстаіць асколкам і дазваляе эфектыўна рассейваць энергію выбуху. Брытанскае Міністэрства абароны прыняло рашэнне прыняць «Ацэлот» на змену асноўнай машыны спецсіл — «Снэтч» фірмы Land Rover, якая выклікала нямала нараканняў у брытанскіх вайскоўцаў падчас баявых дзеянняў у Іраку і Афганістане. У 2010—2011 гадах было закуплена 200 адзінак. ТТХ
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia