Варта (бронеаўтамабіль)
«Варта» — украінская колавая бронемашына з узмоцненай супрацьміннай абаронай на шасі МАЗ-5434[1]. ГісторыяРаспрацоўшчыкам бронемашыны з’яўляецца прыватная кампанія «Українська бронетехніка»[2]. Дэманстрацыйны ўзор быў упершыню прадстаўлены 7 снежня 2015 года ў Кіеве. 28 снежня 2017 года першая партыя бронемашын была перададзена Міністэрству абароны Украіны[3]. АпісаннеБронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне. Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў ARMOX 560 шведскай вытворчасці. Браніраванне забяспечвае абарону ад бранябойных куль 7,62 × 39 мм[4]. Дно браніравана, ніжняя частка мае V-падобную форму для павышэння супрацьміннай стойкасці, забяспечваючы абарону экіпажа ад выбуху зарада магутнасцю да шасці кілаграмаў у тратылавым эквіваленце[4]. Лабавое шкло куленепрабівальнае, складаецца з двух шклаблокаў. У бартах баявога аддзялення маецца чатыры дзверы (2 дзверы прызначаныя для кіроўцы і камандзіра машыны, яшчэ 2 вядуць у дэсантнае аддзяленне). Першы дэманстрацыйны ўзор быў узброены 12,7-мм кулямётам НСВТ, усталяваным у адкрытай зверху вежы тыпу «карона», аднак канструкцыя бронекорпуса дазваляе ўсталёўваць на дах вежу або баявы модуль масай да 550 кг. У якасці перспектыўных варыянтаў узбраення прапанаваны вежа тыпу БПУ-1 з 14,5-мм кулямёт КПВТ і 7,62 мм спараным кулямётам ПКТ або баявы модуль з 7,62-мм або 12,7-мм кулямётам[4]. Каробка перадач 9-ступеністая механічная[5]. На першым дэманстрацыйным узоры быў усталяваны рухавік ЯМЗ магутнасцю 270 к. с., аднак на наступныя машыны разглядалася магчымасць устаноўкі рухавіка Cummins магутнасцю 300 к. с.[4] Бронемашына абсталявана сістэмай цэнтралізаванай падпампоўкі колаў[5][4]. Шыны імпартныя, вытворчасці нямецкай кампаніі Continental AG[4]. Варыянты і мадыфікацыі![]()
Акрамя таго, у красавіку 2019 года быў прадстаўлены грузавік КрАЗ-6322 з браняванай кабінай ад бронемашыны «Варта»[9]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia