Бумеранг (колавая платформа)

Бумеранг
Выява
Названа ад Бумеранг
Краіна паходжання
Вытворца Arzamas Machine-Building Plant[d]
Рухавік Q28666329?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уніфікаваная баявая платформа «Бумеранг» — сярэдняя колавая ўніфікаваная баявая платформа, распрацаваная ТАА «Военно-промышленная компания».

Гісторыя

Упершыню баявая машына была прадстаўлена на закрытым паказе на выставе Russia Arms EXPO ў 2013 годзе[1]. Была адкрыта прадстаўлена шырокай публіцы на рэпетыцыі парада Перамогі ў 2015 годзе.

Першыя пастаўкі доследных узораў павінны былі пачацца ў 2019 годзе[2]. Аднак пазней тэрміны завяршэння выпрабаванняў былі ссунутыя на канец 2021 года[3].

Дзяржаўныя выпрабаванні колавых БМП і БТР на платформе «Бумеранг» фактычна пачаліся толькі ў красавіку 2023 года[4].

Апісанне

Платформа «Бумеранг» дазваляе стварыць на сваёй базе бронетранспарцёр, колавую баявую машыну пяхоты, баявую машыну з цяжкім узбраеннем і іншыя[5].

Бронетранспарцёр на аснове УБП «Бумеранг» прызначаны для транспарціроўкі і падтрымкі агнём мотастралковага аддзялення, можа самастойна пераадольваць водныя перашкоды[6].

Пры стварэнні платформы распрацоўшчыкі выкарыстоўвалі шматслаёвае браніраванне з утрыманнем керамікі. Гэты від абароны ў шмат разоў больш эфектыўны, чым гамагенная абарона[7].

Рухавік размешчаны ў пярэдняй частцы машыны[8]. Платформа можа быць абсталявана рознымі дыстанцыйна-кіраванымі баявымі модулямі.

Для павышэння праходнасці на бронемашыне ўстаноўлена лябёдка з цягавым высілкам 10 тон.

У выпадку пашкоджанняў платформа здольная самастойна пакінуць небяспечнае месца пры поўным адрыве двух колаў або працягнуць рух пры прастрэле шын[9].

Крыніцы

  1. Алексей Рамм. Огнём и гусеницами. Военно-промышленный курьер (9 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2015. Праверана 5 мая 2015.
  2. Тимур Алимов. «Курганец» и «Бумеранг» пойдут в серию в 2019 году. Русское оружие. Российская газета (30 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2015. Праверана 5 мая 2015.
  3. Госиспытания новейшего БТР «Бумеранг» завершатся в 2021 году. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2022. Праверана 1 верасня 2020.
  4. В России начались испытания «Бумерангов» (руск.). Lenta.RU. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2023. Праверана 10 красавіка 2023.
  5. Россия вооружится «Бумерангом» в 2015 году. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана 14 сакавіка 2012.
  6. Постников: массовые закупки новейших танков и БТРов начнутся в 2015 г.. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 14 сакавіка 2012.
  7. "БТР Бумеранг: бронетранспортёр с 57 мм автоматической пушкой, тактико-технические характеристики (ТТХ)". Книга войны(руск.). 2018-03-20. Архівавана з арыгінала 2018-06-20. Праверана 2018-06-21.
  8. Россия заменит БТР-70 и БТР-80 на «Бумеранги».. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2012. Праверана 6 красавіка 2012.
  9. "«Рособоронэкспорт» выводит на мировой рынок боевую платформу «Бумеранг»". 2020-04-23. Архівавана з арыгінала 2021-01-18. Праверана 2021-01-03.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya