Matador (бронеаўтамабіль)
Matador — бронеаўтамабіль, які распрацаваны паўднёваафрыканскай кампаніяй Paramount Group[1] і вырабляецца ў Азербайджане[2]. Прэзентаваны ў 2007 годзе[3][4]. АпісаннеРаспрацаваны для ваенных і міратворчых аперацый у гарадскіх раёнах. Уласная маса складае 10800 кг, вага карыснай нагрузкі — 4500 кг. Здольны перавозіць да 14 чалавек[5]. Аўтамабіль развівае крэйсерскую хуткасць 100 км/г. Matador абсталёўваецца альбо рухавіком MAN, аб’яднаным са 12-ступеністай паўаўтаматычнай каробкай перадач, альбо рухавіком Cummins, аб’яднаным з цалкам аўтаматызаванай 6-ступеністай каробкай перадач. Корпус з падвойнай абшыўкай. Мае V-вобразнае дно, што павялічвае абароненасць ад мін[6][7]. Машына можа быць абсталявана кулямётам, гарматнымі альбо мінамётнымі агнявымі платформамі, ракетнымі ўстаноўкамі[1]. АператарыЗнаходзіцца на ўзбраенні армій Азербайджана[8], Габона[9] і Іарданіі[10]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia