Наватар (бронеаўтамабіль)
«Наватар» (укр.: «Новатор») — украінская колавая бронемашына. ГісторыяРаспрацоўшчыкам бронемашыны з’яўляецца зарэгістраваная ў Кіеве прыватная кампанія «Українська бронетехніка»[1]. Упершыню прэзентавана 15 снежня 2017 года[2]. 15 лістапада 2018 года браневікі перадалі ў войскі[3]. АпісаннеБронемашына пабудавана на шасі амерыканскага паўнапрываднага пікапа Ford F550 і мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, браняванай кабінай у сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчаны грузавы адсек[4]. Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў і забяспечвае ўзровень абароны ПЗСА-4 па дзяржаўнаму стандарту Украіны[4] (ад стрэлу з 7,62 мм снайперскай вінтоўкі СВД з дыстанцыі 10 метраў), а таксама ад выбуху двух ручных гранат РГД-5 пад колам або дном[1]. У кожнай з чатырох дзвярэй зроблена амбразура для вядзення агню са стралковай зброі, у даху кабіны маецца люк[4]. Рухавік Ford OHV Power Stroke 6,7-літровы V-вобразны 8-цыліндравы турбадызельны, каробка перадач — аўтаматычная 6-ступеністая[1][5]. Бронемашына абсталявана сістэмай аўтаматычнага пажаратушэння[4], кандыцыянерам, абагравальнікам Webasto, мае грузападымальнасць 2000 кг і можа перавозіць пяць чалавек і 1845 кг грузу, а радыус яе развароту складае 8 метраў[1]. На дах кабіны браневіка можа быць пры неабходнасці ўсталяваны 12,7 мм кулямёт НСВ «Уцёс» або яго аналаг КТ-12,7 украінскай вытворчасці[4]. На пярэднім бамперы размешчана лябёдка з цягавым высілкам 8000 кг і 25-метровым сінтэтычным тросам[1]. Бронемашына можа быць дадаткова абсталявана відэакамерай задняга выгляду і прыборам спадарожнікавай навігацыі. У грузавым адсеку пры неабходнасці могуць быць устаноўлены сядзенні для размяшчэння дэсанту[4]. Аператары
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia