ACMAT Bastion
«Бастыён» (фр.: Bastion) — французскі шматмэтавы бронеаўтамабіль вытворчасці кампаніі Acmat, гэтак жа класіфікуецца як бронетранспарцёр. Пастаўляецца ў краіны Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўночнай Амерыкі[3]. Пабудаваны на шасі бронеаўтамабіля VLRA кампаніі Acmat[4]. Упершыню машына прадстаўлена ў 2010 годзе. «Бастыён» ствараўся, перш за ўсё, для французскага спецназа ў Афрыцы. Бронеаўтамабіль цалкам адаптаваны да кліматычных умоў Афрыкі і Блізкага Усходу, можа выкарыстоўвацца і ў начны час[5]. «Бастыён» эксплуатуецца[6] вайскоўцамі Арменіі[7], Беніна, Буркіна-Фасо, Габона, Камеруна, Кеніі, Кот-д’Івуара, Маўрытаніі, Малі, Нігера, Саудаўскай Аравіі, Сенегала, Самалі, Тога, Туніса, Уганды, Чада, Швецыі і Украіны[8]. Машына выкарыстоўвалася падчас Туарэгскага паўстання[9][10], аперацый супраць Бока Харам[11], грамадзянскай вайны ў Емене[12]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia