Т-98 Камбат
T-98 Камбат — расійскі браніраваны пазадарожнік для перавозкі VIP-персоны. Распрацаваны ў Санкт-Пецярбургу ў 1998 годзе канструктарскім бюро Дзмітрыя Парфёнава ў кааперацыі з фірмай «Автокад». АпісаннеАбаронены ад куль калібра да 12,7 мм, выпушчаных са снайперскай зброі, буйнакаліберных кулямётаў або супрацьтанкавай стрэльбы. Кузаў выкананы ў выглядзе суцэльнаметалічнай сталёвай канструкцыі. Шасі аўтамабіля выканана з ужываннем вузлоў і агрэгатаў амерыканскай вытворчасці фірмы General Motors. Пярэдняя і задняя падвеска, рулявое кіраванне і рухавік з трансмісіяй, аналагічныя тым, якім прымяняюцца на цяжкіх пазадарожніках Suburban 2500 узмоцненай серыі і малатанажных грузавіках кампаніі General Motors. Рухавік і трансмісія як у HMMWV. Варыянты выканання
Аўтамабіль вырабляецца ў двух варыянтах камплектацыі: «VIP» і «Патрульны аўтамабіль». Асноўнае адрозненне заключаецца ва ўжыванні розных аздобных матэрыялаў, прыбораў і сістэм электраабсталявання. У камплектацыі «VIP» у аздабленні салона ўжываецца толькі натуральная скура і дрэва, поўны электрапакет, аўдыёсістэма, спецыяльная высакаякасная афарбоўка кузава. На ўзбраенніКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia