Jackal (бронеаўтамабіль)
Jackal або MWMIK (бел.: Шакал, вымаў. «Джэкал») — брытанская браняваная разведвальна-дазорная машына (БРДМ), распрацаваная кампаніяй Supacat для патрэб армейскай разведкі[1]. АпісаннеПа тэхзаданню, выдадзенаму Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі, БРДМ павінна быць мабільным, добра ўзброеным патрульным сродкам разведкі[2]. Jackal валодае рэгуляванай пнеўматычнай падвескай для павышэння ўстойлівасці падчас стральбы. Яна дазваляе павялічваць дарожны прасвет да 380 мм. Пры распрацоўцы канструктары арыентаваліся на максімальную мабільнасць і праходнасць аўтамабіля[2]. Шасі распрацавана Universal Engineering. Рухавік распрацоўкі Cummins. Трансмісія кампаніі Allison. Падвеска і амартызатары фірмы Fox Racing Shox. Электронная начынне ад Fujitsu і Smartgauge Electronics. Браня спраектавана фірмай Jankel Armouring. Узбраенне — кулямёт і аўтаматычны гранатамёт. Хуткасць па бездаражы складае да 79 км/г, па шашы — 130 км/г. ВарыянтыJackal 2Экіпаж павялічаны да чатырох. Шасі было мадэрнізавана, што дазволіла транспартнаму сродку несці большую карысную нагрузку. Таксама павялічана трываласць абароны ад прыдарожных бомбаў і процітанкавых мін. Рухавік 6,7-літровы. У 2009 годзе быў зроблены заказ на 110 аўтамабіляў. У наступным годзе зроблены запыт на 140 Jackal 2[3][4]. CoyoteЗаснаваны на шасі HMT 600 6×6 ад Supacat[5]. Колавая формула 6x6. Выкарыстоўваецца як грузавік сярэдняй грузападымальнасці і артылерыйскі цягач[6][7]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia