Воўк (бронеаўтамабіль)
«Воўк» (руск.: «Волк») — расійская паўнапрывадная колавая платформа модульнага тыпу для стварэння бронетранспарцёраў, грузавікоў, цягачоў, шасі для СТКР і ЗРК, камандна-штабных, разведвальна-дазорных, медыцынскіх аўтамабіляў. Распрацоўшчык — ТАА «Военно-инженерный центр», інжынернае падраздзяленне Ваенна-прамысловай кампаніі (ВПК), якая ўваходзіць у холдынг «Русские машины» — асноўнага акцыянера ААТ «ГАЗ». АпісаннеАўтамабілі «Воўк» не маюць цэльнага корпуса, што з’яўляецца важным адрозненнем ад іх папярэднікаў — бронеаўтамабіляў ГАЗ-2330 «Тыгр». Модульнае выкананне сямейства з’яўляецца асновай у стварэнні ўніфікаваных транспартных платформаў новага пакалення. Браня навясная, адпавядае класу 6а (3 узровень у адпаведнасці са STANAG 4569) і забяспечвае абарону экіпажа ад усіх асноўных відаў стралковай зброі (нават пры стральбе бранябойнай куляй з вінтоўкі СВД) і аскепкаў снарадаў. Аўтамабілі «Воўк» прызначаныя для перавозкі асабістага складу, грузаў, буксіравання прычэпаў масай да 2,5 тон. Модульная канструкцыя дазваляе нават у палявых умовах за кароткі час мяняць прызначэнне машыны шляхам устаноўкі модуляў неабходнага прызначэння:
ТТХ
Мадыфікацыі
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia