Буран (бронеаўтамабіль)
Буран — расійскі шматмэтавы лёгкабраніраваны бронеаўтамабіль, распрацаваны прадпрыемствам «Рида» (раней «Нижегородское авиационное общество»). Ключавой асаблівасцю машыны з’яўляецца модульная канструкцыя бронекорпуса[1]. АпісаннеАсновай сямейства з’яўляецца шасі «Буран CC» (Chassic Cab – «шасі і кабіна»). Гэта паўнапрывадны рамны двухвосевы аўтамабіль, створаны на аснове камерцыйнага грузавіка ГАЗ-3308 «Садко» з дызельным рухавіком ЯМЗ-534 магутнасцю 210 конскіх сіл. Па жаданні заказчыка ўсталёўваецца альбо аўтаматычная, альбо механічная каробка перадач[2]. Масты аснашчаны рысорнай падвескай, а кола дазваляе праехаць 50 км са спушчанай шынай[2]. Корпус і шкленне бронеаўтамабіля абараняюць ад вінтовачных куль і аскепкаў, а экіпаж абаронены ад падрыву 600 гр трацілу[2]. Грузападымальнасць без модуля складае 4 тоны. «Буран» здольны пераадольваць водныя перашкоды глыбінёй 1,2 метра дзякуючы шноркелю[3]. Аўтамабіль можа быць як леварульным, так і праварульным[1]. Браніраванне мае клас STANAG 2[4]. Модульная нагрузкаНа «Буран» даступны да ўсталёўкі 7 модуляў, уключаючы пасажырскія, грузавыя і камбінаваныя[5]. Пасажырскія модулі дазваляюць перавозіць ад 5 да 10 чалавек у кузаве, таксама існуе VIP-мадыфікацыя з павышаным камфортам[5]. Модуль-фургон AMEV дазваляе ператварыць «Буран» у санітарны грузавік з месцамі для 4 насілак і двух пасажыраў. Модуль Cargo робіць з бронеаўтамабіля грузавік з нагрузкай у 10 тон[6]. Бронеаўтамабіль можа пастаўляцца заказчыку з некалькімі модулямі[1]. Аператары
ГалерэяЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia