Барс (бронеаўтамабіль)
«Барс» — сямейства колавых бронемашын украінскай карпарацыі «Богдан»[2][3]. ГісторыяБранявік распрацаваны ў 2014 годзе канструктарскім бюро Чаркаскага аўтамабільнага завода[4]. Упершыню прадстаўлены 12 снежня 2014 года на палігоне Нацыянальнай гвардыі пад Кіевам[5][2]. АпісаннеБронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне. Экіпаж складаецца з двух чалавек (кіроўцы і камандзіра), у дэсантным аддзяленні прадугледжана магчымасць перавозкі грузаў або 4—6 пяхотнікаў у поўным абмундзіраванні[5]. Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў, размешчаных пад вуглом. Браніраванне забяспечвае абарону ад 5,45-мм і 7,62-мм боепрыпасаў[5]. Франтальная частка аўтамабіля, у тым ліку дах маторнага адсека, забяспечвае абарону ад траплення 7,62-мм кулі пры стрэле ва ўпор[6]. У бартах баявога аддзялення маецца дзве дзверы для кіроўцы і камандзіра машыны, у верхняй частцы якіх усталяваны куленепрабівальны шклаблок. У карме корпуса размешчана дзверы для пасадкі і высадкі дэсанту. Таксама маецца люк на даху[2]. У верхняй частцы бартоў дэсантнага аддзялення размешчаны амбразуры для вядзення агню са стралковай зброі (па дзве з кожнага боку). На вокны ў бартах устаноўлены рашоткі, якія забяспечваюць абарону шклаблокаў ад механічных пашкоджанняў (удараў палкамі, кінутых камянёў і г. д.)[7]. На дах баявога аддзялення бронемашыны прадугледжана магчымасць устаноўкі баявога модуля. У базавым выкананні «Барс» укамплектаваны лябёдкай, кандыцыянерам, абагравальнікам нямецкай фірмы «Webasto», сістэмай відэаназірання, GPS-навігатарам. Прадугледжана магчымасць устаноўкі дадатковага абсталявання: радыёстанцыі, цеплавізара, прыбора начнога бачання. Варыянты і мадыфікацыіБронемашына можа выпускацца ў дэсантнай, патрульнай, грузавой і санітарнай версіі.
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia