Болтанскі ўніверсітэт
Болтанскі ўніверсітэт (англ.: University of Bolton) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Болтан. ГісторыяУніверсітэт бярэ пачатак у 1824 годзе з заснаваннем Болтанскага механічнага інстытута. У 1887 годзе камітэт інстытута вырашыў, што вучням горада патрабуецца тэхнічнае навучанне для хуткага пашырэння інжынерных дасягненняў, якія былі зроблены на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Гэта прывяло да стварэння новага тэхнічнага вучылішча, колькасць навучэнцаў якога перавысіла 1 500 чалавек. У 1926 годзе Болтанская тэхнічная школа стала каледжам. У 1964 годзе Болтанскі тэхнічны каледж і Болтанскі тэхналагічны інстытут былі падзелены на дзве асобныя арганізацыі. Болтанскі інстытут вышэйшай адукацыі быў утвораны ў 1982 годзе ў выніку зліцця Болтанскага тэхналагічнага інстытута і Болтанскага педагагічнага каледжа. Праект пашырэння коштам 8,3 мільёна фунтаў стэрлінгаў пачаўся ў 1991 годзе з куплі былой фабрыкі. Інстытут атрымаў права выдаваць уласныя дыпломы аб вышэйшай адукацыі ў 1992 годзе, а ў 1996 годзе — права надаваць навуковыя ступені. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia