Брэдфардскі ўніверсітэт
Брэдфардскі ўніверсітэт (англ.: University of Bradford) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брэдфард. Агульная характарыстыкаУніверсітэт атрымаў каралеўскую грамату ў 1966 годзе, што робіць яго 40-м універсітэтам, створаным у Вялікабрытаніі, але можа прасачыць сваё паходжанне ад стварэння Заходне-Ёркшырскага прамысловага механічнага інстытута ў 1832 годзе. Мясцовыя студэнты складаюць каля траціны студэнтаў, 22 % студэнтаў з'яўляюцца замежнымі і прыязджаюць з больш чым 110 розных краін. У 2010 годзе ва ўніверсітэт было пададзена 14,5 тысяч заявак, з якіх 3,4 тысячы была прынята. Гэта быў першы брытанскі ўніверсітэт, які заснаваў у 1973 годзе кафедру вывучэння міру, якая ў цяперашні час з'яўляецца найбуйнейшым у свеце універсітэцкім цэнтрам па вывучэнні міру і канфліктаў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia