Белфасцкі каралеўскі ўніверсітэт
Белфасцкі каралеўскі ўніверсітэт (англ.: Queen's University Belfast) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Белфаст у Паўночнай Ірландыі. Агульная характарыстыкаВучэльня прапануе вышэйшую адукацыю розных узроўняў па прыкладна 300 праграмам. Цяперашні прэзідэнт і віцэ-канцлер - Іан Грыр. Гадавы даход установы за 2020–2021 гады склаў 395,8 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 88,6 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты, а выдаткі склалі 373,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў. Універсітэт з'яўляецца членам Расэлаўскай групы навукова-даследчых універсітэтаў, Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў, універсітэтаў Вялікабрытаніі і універсітэтаў Ірландыі. Універсітэт звязаны з двума лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі. Cтруктура
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia