Саўтгемптанскі ўніверсітэтСаўтгемптанскі ўніверсітэт (англ.: University of Southampton) — універсітэт у Саўтгемптане, Англія. З'яўляецца правапераемнікам Інстытута Хартлі (англ.: Hartley Institution), які заснаваны ў 1862 годзе Генры Робертсан Хартлі. У 1902 годзе Інстытут ператвораны ва Універсітэцкі каледж Хартлі, пры гэтым ступені прысуджаў Лонданскі ўніверсітэт[1]. 29 красавіка 1952 года Елізавета II даравала ўніверсітэту Каралеўскую хартыю; такім чынам, ён стаў адным з апошніх у групе «універсітэтаў з чырвонай цэглы», і адначасова першым, што атрымаў універсітэцкі статус ад Елізаветы II пасля яе ўзыходжання на трон. У наш час універсітэт уваходзіць у групу «Расел» даследчых універсітэтаў і Сусветную сетку ўніверсітэтаў. Па стане на 2010 год у ім навучаецца звыш 17000 студэнтаў і 7000 аспірантаў. Асноўны кампус знаходзіцца ў раёне Хайфілд г. Саўтгемптан, 4 іншых кампуса размешчаны ў горадзе, а Вінчэстэрская школа мастацтваў — у горадзе Вінчэстэр. Універсітэт арыентаваны на даследчую дзейнасць, і сярод брытанскіх ВНУ мае адзін з найбольш высокіх працэнтаў даходу ад даследчай дзейнасці[2]. Саўтгемптанскі ўніверсітэт рэгулярна, паводле розных апытанняў, уваходзіць у першую дваццатку вядучых універсітэтаў краіны[3][4][5][6], а таксама ў першую дзясятку Нацыянальнага студэнцкага агляду[2]. Паводле рэйтынгу 2009 года Times Higher Education Table, ён увайшоў у 100 лепшых ВНУ планеты[7]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia