Манчэстэрскі сталічны ўніверсітэт
Манчэстэрскі сталічны ўніверсітэт (англ.: Manchester Metropolitan University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Манчэстэр. Агульная характарыстыкаУніверсітэт бярэ пачатак ад Манчэстэрскага механічнага інстытута і Манчэстэрскай школы дызайну, якія ўтварылі Манчэстэрскі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Затым Манчэстэрскі політэхнічны інстытут атрымаў статус універсітэта ў адпаведнасці з Законам аб далейшай і вышэйшай адукацыі, стаўшы ў 1992 годзе Манчэстэрскім сталічным універсітэтам. Манчэстэрскі сталічны універсітэт з'яўляецца акрэдытаваным членам Асацыяцыі магістраў кіравання бізнесам і сябрам Універсітэцкага альянсу, Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Асацыяцыі паўночна-заходніх універсітэтаў, Асацыяцыі па развіцці ўніверсітэцкіх школ бізнесу і Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў. Сёння тут таксама знаходзяцца Манчэстэрская школа мастацтваў, Манчэстэрская тэатральная школа, а таксама Манчэстэрская школа архітэктуры, якая кіруецца ў супрацоўніцтве з Манчэстэрскім універсітэтам. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia