Лонданскі Саўт-Банкскі ўніверсітэт
Лонданскі Саўт-Банкскі ўніверсітэт (англ.: London South Bank University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане. Агульная характарыстыкаУніверсітэт знаходзіцца ў лонданскім раёне Саўтварк, недалёка ад паўднёвага берага ракі Тэмзы (мясцовасць Саўт-Банк), ад якой і атрымаў сваю назву (англ.: South Bank літаральна значыць "паўднёвы бераг"). Заснаваны ў 1892 годзе як політэхнічны інстытут, ён атрымаў статус універсітэта ў 1992 годзе ў адпаведнасці з брытанскім законам аб дадатковай і вышэйшай адукацыі. У верасні 2003 года ўніверсітэт змяніў назву на сучасную і з тых часоў адкрыў некалькі новых цэнтраў, уключаючы школу аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі, цэнтр эфектыўнай і аднаўляльнай энергіі, новы студэнцкі цэнтр, цэнтр прадпрыемстваў і новы медыяцэнтр. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 17 тысяч студэнтаў і працуе каля 1 700 супрацоўнікаў. У лістападзе 2016 года ўніверсітэт быў названы прадпрымальніцкім універсітэтам года па версіі "Times Higher Education Awards". У 2017 годзе ў рамках праграмы выкладання перадавога вопыту ўніверсітэту быў прысвоены "срэбны" ўзровень. Cтруктура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia