Борнмуцкі ўніверсітэт
Борнмуцкі ўніверсітэт (англ.: Bournemouth University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Борнмут. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў заснаваны ў 1992 годзе; аднак вытокі яго папярэдніка ўзыходзяць да пачатку 1900-х гадоў. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца больш за 16 000 студэнтаў, у тым ліку больш за 3 000 замежных студэнтаў. Універсітэт прызнаны за сваю працу ў медыя-індустрыі. Выпускнікі ўніверсітэта працавалі над шэрагам галівудскіх фільмаў, у тым ліку «Гравітацыя», якая была ўзнагароджана «Оскарам» за дасягненні ў галіне візуальных эфектаў на 86-й цырымоніі ў 2015 годзе. У 2017 годзе ўніверсітэт атрымаў срэбны рэйтынг у праграме "Teaching Excellence Framework", дзяржаўнай ацэнкі якасці бакалаўрыяту ва ўніверсітэтах і іншых установах вышэйшай адукацыі ў Англіі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia