Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт
Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт (англ.: Regent's University London) — брытанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане. Агульная характкрыстыкаЛонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт — гэта некамерцыйны прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Лондане. Ён быў створаны ў 1984 годзе як Рыджэнцкі каледж. У 1985 годзе ён набыў былы кампус Бедфардскага каледжа Лонданскага ўніверсітэта ў Рыджэнтс-парку. Універсітэт атрымаў паўнамоцтвы па наданню дыпломаў аб вышэйшай адукацыі ў 2012 годзе і стаў універсітэтам у 2013 годзе. Гэта адзін з пяці прыватных універсітэтаў Вялікабрытаніі. Універсітэт мае кампус у Рыджэнтс-парку ў цэнтры Лондана. Універсітэт прапануе шырокі спектр курсаў у галіне бізнесу, мастацтва і гуманітарных навук. Па стане на 2013 год кошт навучання на бакалаўрыяце складаў каля 14 000 фунтаў стэрлінгаў у год. Універсітэт мае суадносіны студэнтаў і выкладчыкаў 14 да 1. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia