Гідрапарк (станцыя метро)
Гідрапарк (укр.: Гідропа́рк, ⓘ) — 8-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Дняпро». Размешчана на Венецыянскім востраве ў паўночнай частцы парку культуры і адпачынку Гідрапарк. Адкрыццё станцыі было ўзгоднена па часе з адкрыццём першай чаргі зоны адпачынку. ГісторыяАдкрыта 5 лістапада 1965 года. Пасажырапаток — 6,9 тыс. чал./суткі. Адна з нямногіх станцый у кіеўскім метро (разам з «Залатымі варотамі»), да якіх не падведзены іншы наземны грамадскі транспарт. КанструкцыяСтанцыя наземная адкрытая з 1 астраўной і 1 бакавой платформамі. Астраўная платформа прычынена навесам, абапіраецца на калоны, размешчаныя па цэнтры платформы. Бакавая платформа была пабудавана ў 1973 годзе на першым пуці (у кірунку руху цягнікоў да станцыі «Левабярэжная») і выкарыстоўвалася ў летні перыяд да 1987 года — да пабудовы другога выхаду. Мае два выхады, злучаныя з падземнымі пераходамі пад лініяй метро. Другі выхад быў пабудаваны без закрыцця руху цягнікоў і адкрыты 30 снежня 1987 года, цяпер выкарыстоўваецца толькі ў летні перыяд. АбсталяваннеАфармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Дарніцы», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні зялёнай пліткі. Заходні выхад аформлены пано на тэму адпачынку кіяўлян. Рэжым працыАдкрыццё — 05:10, закрыццё — 00:10. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Фотаздымкі
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia