Шуляўская (станцыя метро)
Шуляўская (укр.: Шуля́вська, ⓘ) — 7-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Берасцейская» і «Політэхнічны інстытут». ГісторыяАдкрыта 5 лістапада 1963 года ў складзе другой пускавой чаргі пад назвай «Завод „Бальшавік“» (па назве буйнога машынабудаўнічага прадпрыемства). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года[1], ад гістарычнай мясцовасці Шуляўка, паблізу ад якой станцыя размешчана. Здарэнне23 красавіка 2007 года адбыўся пажар на рэчавым рынку, размешчаным побач са станцыяй. Падчас гэтага надзвычайнага здарэння станцыя была зачыненая для ўваходу і выхаду. Акрамя таго, загарэлася кафэ, размешчанае на другім паверсе наземнага вестыбюля. Наведвальнікі кафэ былі эвакуіраваны пажарнікамі. Пасля ліквідацыі пажару наземны вестыбюль станцыі аднавіў сваю працу. Памяшканне кафэ на другім паверсе сур’ёзна пацярпела ад агню і было зачынена на рамонт[2]. АпісаннеСтанцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы злучаюцца паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Падземны вестыбюль злучаны з выхадам на паверхню трохстужачным двухмаршавым эскалатарам. Паміж маршамі эскалатараў размешчаны прамежкавы падземны вестыбюль. Наземны вестыбюль уяўляе сабой двухпавярховы будынак цыліндрычнай формы, размешчаны на скрыжаванні праспекта Перамогі і вуліцы Даўжэнкі. Фотаздымкі
Рэжым працыАдкрыццё — 5:38, закрыццё — 0:11. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia