Дарныця (станцыя метро)
Дарныця (укр.: Дарниця, ⓘ) — 10-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Чарнігаўская». Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Назву атрымала ад гістарычнай мясцовасці Дарныця, якая ў рэчаіснасці размешчана ў некалькіх кіламетрах ад станцыі. КанструкцыяСтанцыя наземная адкрытага тыпу з астраўной платформай. Пасадачная платформа прычынена навесам, які абапіраецца на калоны, размешчаныя ўздоўж цэнтральнай восі платформы. Станцыя злучаецца пуцямі з электрадэпо «Дарныця». Станцыя мае два выхады: з усходняга боку станцыі — праз падземны вестыбюль, сумешчаны з падземным пераходам да Браварскага праспекта і вуліцы Папудрэнка, выхады да Сацгорада і Камсамольскага масіву. З заходняга боку — праз надземны вестыбюль да вуліцы Папудрэнка, пабудаваны пасля рэканструкцыі станцыі і адкрыты 27 лістапада 2006[1]. Другі вестыбюль абсталяваны аднамаршавымі двухстужачнымі эскалатарамі, якія працуюць на ўздым з вуліцы, і лесвіцамі на платформу, з выхадам у бок вуліцы Будаўнікоў. АбсталяваннеАфармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Гідрапарку», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні карычневай пліткі. Фотаздымкі
Рэжым працыАдкрыццё — 05:30, закрыццё — 0:06. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia