Помнік дойліду Іаану
Помнік дойліду Іаану — помнік у Полацку, прысвечаны славутаму палачаніну, дойліду Іаану, які стварыў Спаса-Праабражэнскі храм Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Размешчаны ў мясцовасці Аэрадром на вуліцы Максіма Багдановіча, побач з будынкам будаўніча-мантажнага трэста № 22[1]. Аўтарам помніка з'яўляецца скульптар Аляксандр Шапо[1]. Помнік пастаўлены на сродкі 17[2] полацкіх будаўнічых арганізацый і ўрачыста адкрыты 24 мая 2012 года падчас святкавання 1150-годдзя Полацка. На адкрыцці выступіў старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк[2]. Вышыня помніка складае каля 5 метраў[2], скульптура адліта з бронзы і мае вышыню 3,5 метры. Дойлід Іаан, паказаны ў манаскім абліччы, прыціскае да грудзей сваё тварэнне — царкву, якую зрабіў па замове святой Ефрасінні[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia