Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў (Полацк)
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў — помнік архітэктуры барока ў г. Полацку. Пабудаваны на правым беразе Заходняй Дзвіны (сучасная вул. Ніжне-Пакроўская, 20). Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Комплекс складаўся з касцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у былым жылым корпусе кляштара размешчана адміністацыйная ўстанова. ГісторыяДраўляны кляштар быў узведзены ў 1628 г. па фундацыі Тэафіла і Крысціны Храпавацкіх. Мураваны касцёл Святога Антонія пабудаваны ў 1763—1775 гг. У 1778 г. пабудаваны мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане жылы корпус, які шчыльна прылягаў да касцёла.
У 1833 г. кляштар быў закрыты, касцёл і жылы корпус перададзеныя праваслаўнаму ведамству. Пазней будынак касцёла зруйнавалі, а ў канцы XIX ст. на яго месцы пабудаваны двухпавярховы будынак з частковым выкарыстаннем сцен і сутарэнняў, на фасадах былі паўтораны архітэктурныя дэталі жылога корпуса.
У 1917 г. ў будынку размяшчаўся Полацкі камітэт РСДРП. У 1978 г. па доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1]. У Другую сусветную вайну будынак, узведзены на месцы касцёла быў разбураны. АрхітэктураКасцёлКасцёл — трохнефны дзвюхвежавы з вежачкай над галоўным алтаром храм (даўжыня 23 м, шырыня 15 м), накрыты двухсхільным дахам з чарапічным накрыцдём. Паміж трох'яруснымі вежачкамі знаходзіўся трохвугольны франтон. Па баках асноўнага аб'ёму было две сакрысціі. Над бабінцам былі хоры, дзе размяшчаўся арганна дзесяць галасоў. Галоўны алтар і чатыры дадатковыя былі выкананы з алебастру (згарэлі ў час пажару 1861 г.). Жылы корпус![]() ![]() ![]() Двухпавярховы ў плане прамавугольны будынак з бакавым рызалітам (на дваровым фасадзе). Галоўны фасад арыентаваны на лінію забудовы вуліцы. Плоскасці сцен надзелены карнізным паяском, завершаны развітым прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, па 2-м паверсе з дэкаратыўнымі нішамі. Унутраная планіроўка зменена[1]. Пакрыты дахоўкай, з боку ўнутранага панадворку чатыры дахавыя акны[2]. Будынак — помнік архітэктуры барока[1]. У сярэдзіне 19 ст. жылы корпус прыстасаваны пад адміністрацыйную ўстанову. У пачатку 1990-х гг. частка будынка выкарыстоўвалася адміністрацыйнай установай, частка адведзена пад жыллё[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia