Гацішча (Баранавіцкі раён)
Гаці́шча[1] (трансліт.: Hacišča, руск.: Гатище) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 64 жыхары, 37 гаспадарак (2005). ГісторыяПа пісьмовых крыніцах Гацішчы вядомы з XVI ст. як вёска. У 1567 годзе шляхціч П. Біштоўтавіч выдзеліў для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, у 2 фальварках Гацішчы малыя і Гацішчы вялікія 22 дамы. З 1939 года абодва ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 13 аднавяскоўцаў. У 1978 годзе да Вялікіх Гацішчаў далучана сумежная в. Тодараўцы[2]. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia