Новы Свет (Баранавіцкі раён)
Но́вы Свет[1] (трансліт.: Novy Sviet, руск.: Новый Свет) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 7 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, 61 жыхар, 33 гаспадаркі (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. 16 ліпеня 1954 года перададзена са складу Сталовіцкага сельсавета Гарадзішчанскага раёна ў склад Каўпеніцкага сельсавета Навамышскага раёна[2]. З 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 3 вяскоўцы. У 1970 годзе да вёскі далучана вёска Гірчыцы[3]. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[4]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia