Цюкантавічы
Цю́кантавічы[1] (трансліт.: Ciukantavičy, руск.: Тюкантовичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчаны за 17 км на поўнач ад Баранавіч. Размешчана за 17 км на поўнач ад Баранавіч. НазваНазва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Čiu-kant'as (Чукантас). У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Čiu- i Kant-.[крыніца?] ГісторыяЦюкантавічы (Ciukontowiczy) згаданы пад 1680 годам сярод вёсак прыходу ўніяцкай царквы Сталовічы ў «Візітах уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.»[2]. Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia