Міхнаўшчына
Мі́хнаўшчына[1] (трансліт.: Michnaŭščyna, руск.: Михновщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўнач ад Баранавіч, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 11 жыхароў, 6 гаспадарак (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак — уладанне Хмялеўскіх. У 1909 годзе каля вёскі існавалі 2 маёнткі з назвай Міхнаўшчына (належалі Хмялеўскім). З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да Міхнаўшчыны далучана суседняя в. Нячэхі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia