Мядзеневічы
Мядзе́невічы[1] (трансліт.: Miadzienievičy, руск.: Меденевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 21 км на поўнач ад Баранавіч, за 2 км ад шашэйнай дарогі Баранавічы—Навагрудак, на р. Шчара. Насельніцтва 151 жыхар, 78 гаспадарак (2005). НазваАд балцка-літоўскага імя Medenis (з утваральнікам -en-) літоўскі тапонім Medeniai, прускі тапонім Medenau (ад прускага).[крыніца?] ГісторыяУ XIX — пачатку XX ст. ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ў вёсцы працаваў ветраны млын. Існавалі ткацкі, рыбалоўны, адыходныя і іншыя промыслы. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 28 аднавяскоўцаў. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2]. ІнфраструктураПрацуюць выканкам сельсавета, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аўтаматычная тэлефонная станцыя. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia