Мелехавічы (Баранавіцкі раён)
Мелехаві́чы[1] (трансліт.: Mieliechavičy, руск.: Мелеховичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 46 жыхароў, 23 гаспадаркі (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін, ветраны млын. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі З аднавяскоўцы. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia