Грабаўскі сельсавет (Гомельскі раён)
Гра́баўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Грабаўка. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Церахоўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пясочна-Будскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. З 18 студзеня 1965 года ў складзе Гомельскага раёна, апрача пасёлка Кавалёў, які быў перададзены Насовіцкаму сельсавету Добрушскага раёна[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1557 чалавек[5], з іх 89,0 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 2,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1737 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia