Руднямарымонаўскі сельсавет
Руднямарымо́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рудня Марымонава. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Лоеўскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 15 студзеня 1964 года ў складзе Гомельскага раёна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рудня-Марымонаўскага сельсавета 5 населеных пунктаў[3].
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia