Старабеліцкі сельсавет
Старабе́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старая Беліца. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галееўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[1]. 2 чэрвеня 1976 года скасаваны пасёлкі Пабеда і Ясная Паляна[2], 13 лістапада 1987 года — пасёлак Калінін[3]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Урыцкага сельсавета[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Галееўка, Зялёныя Лукі, Старая Беліца, пасёлкі Аляксандраўка і Аляксееўка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia