Цярэшкавіцкі сельсавет
Цярэ́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Цярэшкавічы. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі) сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Цярэшкавічы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Новацярэшкавіцкага і Скіткоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 23 мая 1962 года Старыя Цярэшкавічы перайменаваны ў Цярэшкавічы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цярэшкавіцкага сельсавета 13 населеных пунктаў[2]. 29 чэрвеня 2012 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Васільеўка[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 2604 чалавекі[4], з іх 89,2 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 3,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2463 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia