Цярухскі сельсавет
Цяру́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Церуха. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Студзёнагуцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Церахоўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Студзёнагуцкага сельсавета[2]. 11 студзеня 1973 года цэнтр Студзёнагуцкага сельсавета Гомельскага раёна перанесены ў вёску Церуха, сельсавет перайменаваны ў Цярухскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4047 чалавек[5], з іх 84,4 % — беларусы, 7,9 % — украінцы, 6,5 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 4089 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia