Прыбыткаўскі сельсавет
Прыбы́ткаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Прыбыткі. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Дуянаўскага і Рудня-Прыбыткаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Клімаўскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Прыбыткаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5714 чалавек[4], з іх 77,2 % — беларусы, 16,5 % — рускія, 4,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 5155 чалавек[6]. Памятныя месцы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia