Урыцкі сельсавет
Уры́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Урыцкае. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Заліпскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабеліцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Галееўка, Зялёныя Лукі, Старая Беліца, пасёлкі Аляксандраўка і Аляксееўка)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5006 чалавек[4], з іх 88,6 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 2,2 % — украінцы, 0,3 % — цыганы[5]; паводле перапісу 2019 года — 5491 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia